ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 27 ліпеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +22°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 красавіка 2021, 18:24

У Віцебску выбралі пераможцаў абласнога этапу фестывалю "Арт-вакацыі-2021"

У час канцэрта
У час канцэрта

7 красавіка, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. У Віцебску журы абласнога этапу фестывалю мастацкай творчасці навучэнскай і студэнцкай моладзі "Арт-вакацыі-2021" адабрала 44 лепшыя нумары, якія змогуць прэтэндаваць на ўдзел у рэспубліканскім фінале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Больш за 260 удзельнікаў абласнога этапу фестывалю прапанавалі на суд журы і гледачоў на гала-канцэрце лепшыя нумары. У выніку выбраны 6 самых яркіх праграм, а дыпломы прызёраў атрымалі 44 удзельнікі і калектывы. Відэазапіс выступленняў у далейшым прагледзіць аргкамітэт рэспубліканскага фестывалю і выбера з ліку пераможцаў нумары для фінальнага спаборніцтва творчага конкурсу, які пройдзе ў маі ў Гродне.

"Традыцыйны фестываль "Арт-вакацыі" праводзіўся ў гэтым годзе сярод навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Заяўкі на конкурс падалі больш за 2,5 тыс. чалавек з 30 устаноў адукацыі. З кастрычніка праходзілі адборачныя этапы. Юнакі і дзяўчаты дэманстравалі таленты ў розных намінацыях - харэаграфія, сольнае і калектыўнае выкананне, чытанне паэтычных твораў, тэатральнае майстэрства і іншыя. Толькі дзясятую частку з іх адабралі для ўдзелу ў гала-канцэрце на абласной сцэне", - расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома.

Чырвонай ніткай праз многія выступленні праходзіла тэма малой і вялікай радзімы. Меладычна, амаль напеўна гучалі творы айчынных паэтаў, ды так пяшчотна закраналі душу, што "аж ціхія слёзы пакаціліся з вачэй" гледачоў. У выкананай адной з удзельніц а капэла песні раскрылася ўся прыродная прыгажосць вакалу, не прыкрытага лішнім адзеннем музыкі, але ўпрыгожанага сапраўднай народнасцю беларускай мовы.

Няпоўным быў бы вобраз нашай Радзімы без яе сумных старонак гісторыі, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. Удзельнікі фестывалю ў выступленнях расказвалі, як гэта страшна, калі дзеці ідуць ваяваць, "калі табе не па росце шынель, зброя і вайна". Нямала складзена вершаў і песень пра гэту страшную трагедыю, але мала хто змог станцаваць пра яе. У пранізлівым філасофскім танцы можна было адгадаць хутка разгараемы і ўсёпажыральны агонь вайны. Або ўбачыць стогн маці, якая адпраўляе на вайну сваіх сыноў, і бабулькі, якая засталася ў адзінокай паўразбуранай вёсцы, і шматпакутнай маці-Айчыны, што аплаквае кожнае загінулае дзіця.

Ад ваеннага подзвігу народа ўдзельнікі фестывалю-конкурсу перайшлі да жыцця мірнага і поўнага штодзённых цудаў. Хараство неба, дары беларускіх палёў, лірыка сучасных прафесій і сіла адзінства - пра гэта можна было расказваць доўга і ў песнях, і ў танцах. Чарадзейства творчасці заўсёды дапамагае ствараць і знаходзіць новыя шляхі для самарэалізацыі. Напрыклад, удзельнікі з Оршы змаглі стварыць сапраўдныя шэдэўры прычосак, дапоўніўшы іх неверагодна прыгожымі сукенкамі, пры гэтым вытанчаныя мадэлі сталі суправаджэннем для вакаліста. Словам, тыя, хто сёння выступаў на сцэне, прадэманстравалі ўсё хараство і багацце сваіх талентаў.-0-

Фото Александра Хитрова

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі