Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
10 сакавіка 2020, 16:39

Тэатральны фестываль "М@rt.кантакт" адмянілі

10 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны маладзёжны тэатральны фестываль "М@rt.кантакт" адменены, паведаміў начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Алег Стальмашок на прэс-канферэнцыі, прысвечанай эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Такое рашэнне было прынята Магілёўскім аблвыканкамам і аргкамітэтам фестывалю. Гэта звязана з тым, што ў дзевяці з адзінаццаці краін-удзельніц зарэгістраваны ўспышкі каранавіруса", - растлумачыў Алег Стальмашок. Форум адмяняецца, каб не дапусціць распаўсюджвання віруса ў Беларусі.

Як адзначыла галоўны ўрач Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлана Нячай, для правядзення фестывалю неабходны дадатковы комплекс проціэпідэмічных мерапрыемстваў, якія патрабуюць шмат часу, сур'ёзнай арганізацыйнай падрыхтоўкі і фінансавых затрат.

Білеты, загадзя набытыя на пастаноўкі, можна будзе вярнуць у касу Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра з 12 сакавіка на працягу месяца. Усе астатнія культурныя мерапрыемствы ў горадзе будуць праходзіць згодна з планам.

XV Міжнародны маладзёжны тэатральны форум "М@rt.кантакт" павінен быў прайсці ў Магілёве з 21 па 27 сакавіка. На розных пляцоўках горада планавалася паказаць 24 спектаклі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі