Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Спецыяльнай госцяй гала-канцэрта закрыцця "Славянскага базару" стане Сафія Ратару

Культура 29.04.2019 | 17:47
Сафія Ратару. Фота з архіва
Сафія Ратару. Фота з архіва

29 красавіка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Спецыяльнай госцяй гала-канцэрта ўрачыстага закрыцця міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ў бягучым годзе стане Сафія Ратару. Аб гэтым сёння на брыфінгу заявіў дырэктар фестывалю Глеб Лапіцкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Народная артыстка СССР, уладальніца спецыяльнай узнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" Сафія Ратару выступала з сольнымі канцэртамі на фестывалі ў 1999, 2003, 2007 і 2009 гадах. "Яе прыезд для нас - заваёва ў творчым плане, таму што тым самым людзі такога ўзроўню выказваюць сваю пашану да праекта. Калі вялі з Сафіяй Міхайлаўнай перагаворы, яна адзначала, што помніць пра фестываль. Мы ўпэўнены, што ёсць гледачы, якія захочуць яе ўбачыць і паслухаць. Сафія Ратару стане ўпрыгажэннем таго складу артыстаў, якія будуць задзейнічаны ў закрыцці форуму", - упэўнены Глеб Лапіцкі.

Паводле яго слоў, продаж білетаў ідзе лепш, чым мінулыя гады. У топе ў гледачоў - "Залаты хіт", гала-канцэрт шансона, праект "Europa plus TV. Hit non stop у Віцебску", сольныя канцэрты, цырымоніі адкрыцця і закрыцця.

Закранаючы канцэпцыю канцэрта адкрыцця і закрыцця фестывалю, Глеб Лапіцкі адзначыў, што яны будуць розныя. На адкрыцці форуму прагучыць тэма Года малой радзімы, традыцыйных сямейных каштоўнасцей. Закрыццё стане маладзёжным і прарыўным. На сцэне разам са знакамітымі артыстамі будуць і маладыя таленты. "Шмат моладзі да нас заяўляецца, у сацсеткі і на электронную пошту прысылаюць вялікую колькасць музычнага матэрыялу. Мы максімальна яго праслухоўваем і некаторых маладых хлопцаў і дзяўчат запрашаем", - сказаў дырэктар фестывалю.

На плошчы Перамогі ў Віцебску з 11 па 15 ліпеня плануецца бясплатны open air з удзелам папулярных беларускіх артыстаў і калектываў. Для гэтага будзе зменена сцэна, каля яе будуць розныя актыўнасці, фуд-корты і г.д.

Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 8 па 17 ліпеня. Урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця адбыўся ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня, закрыцця - 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 8-10 і 16-17 ліпеня.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.