Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 кастрычніка 2021, 16:31

Спектакль РТБД "Шлюб з ветрам" атрымаў узнагароду на фестывалі "Балтыйскі дом" у Санкт-Пецярбургу

25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаноўка Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі "Шлюб з ветрам" атрымала прыз прэсы імя Леаніда Папова як спектакль вялікай формы на ХХХІ Міжнародным тэатральным фестывалі "Балтыйскі дом" у Санкт-Пецярбургу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў РТБД.

"Дзякуй гледачам за сардэчны прыём і водзывы. Дзякуем таксама крытыкам за высокую ацэнку і, вядома ж, усяму калектыву спектакля за прыгожае і дастойнае выступленне", - расказалі ва ўстанове культуры.

Пастаноўка "Шлюб з ветрам" - гісторыя аднаго беларускага вяселля, пранізаная нацыянальнымі традыцыямі, на фоне якіх разыгрываецца глыбокая псіхалагічная драма. Паводле арыгінальнай задумы аўтараў - рэжысёра Яўгена Карняга і кампазітара Кацярыны Аверкавай - жанр спектакля вызначаны як "песня ў адной дзеі". У пастаноўцы фактычна адсутнічаюць дыялогі, і таму асноўным сродкам выяўлення выступаюць музыка і песні. Мастацкае афармленне спектакля выканала неаднаразовы лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Таццяна Нерсісян.

У праграме фестывалю "Балтыйскі дом" прынялі ўдзел 18 спектакляў з Беларусі, Расіі, Італіі і Літвы. Узнагароджанне прайшло ў анлайн-фармаце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі