Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 верасня 2020, 16:15

Работы італьянскага "мастака аднаго горада" пакажуць у НЦСМ

8 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Альбэрабэла" італьянскага мастака Міма дэ Фелічэ адкрыецца 11 верасня ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Беларусі. Праект прымеркаваны да 70-годдзя творцы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

Італьянскі гарадок Альбэрабэла вядомы далёка за межамі краіны. "Нідзе ў свеце дамы не будавалі так, як прыдумалі рабіць гэта тут. Без цэменту і без адзінага цвіка - гісторыя труляў пачалася ў XVI стагоддзі. Каб заснаваць на гэтым месцы паселішча, уладальнік тутэйшых зямель быў вымушаны выплачваць падатак неапалітанскаму каралю. Каб пазбегнуць гэтага было знойдзена нечаканае выйсце - сяляне складвалі дахі сваіх дамоў з кавалкаў вапняку без якога-небудзь змацавальнага раствору. У аснову закладвалі спецыяльны камень. Дастаткова было яго дастаць - і пабудовы ператвараліся ў кучу камення. Захаваныя трулі ў 1996 годзе былі ўключаны ў спіс Сусветнай спадычыны ЮНЕСКА", - расказалі ў цэнтры.

Міма дэ Фелічэ з'яўляецца "мастаком аднаго горада". Ён наўмысна не прадае свае карціны за межы Альбэрабэла. "Героі яго карцін - сучасныя жыхары, адлюстраваныя за работай або ў час адпачынку, турысты і, вядома, трулі. Майстар паказвае руціннае жыццё ў амаль сюррэалістычным месцы, шчыльна застаўленым белымі пабудовамі з конусападобнымі дахамі. Людзі дагэтуль жывуць у гэтых дамах - крохкіх і адначасова вечных", - адзначылі арганізатары.

Наведаць выставу можна па 11 кастрычніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі