Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 кастрычніка 2019, 13:36

На фестывалі казахстанскага кіно бясплатна пакажуць 7 карцін на рускай мове

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На фестывалі казахстанскага кіно ў Мінску з 18 па 20 кастрычніка прадставяць сем карцін на рускай мове, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Казахстана ў Беларусі.

У час кінафоруму пакажуць сем работ казахстанскіх кінематаграфістаў у розных жанрах на рускай мове. "Фестываль адкрыецца карцінай "Амрэ", якая раскажа аб яркім, але кароткім і таямніча спыненым жыцці казахскага самародка - драматычнага тэнара Амрэ Кашаўбаева, - адзначылі ў пасольстве. - У другі і трэці дні будуць прадстаўлены такія фільмы, як "Казахскае ханства. Алмазны меч" рэжысёра Рустэма Абдрашова, "Дарога да маці" Акана Сатаева, "Сказ аб ружовым зайцу" Фархата Шарыпава, "Шал" (стары) і "Кінамеханік" Ермека Турсунава".

Для самых юных гледачоў падрыхтавалі мультфільм "Музбалак", што ў перакладзе азначае "малады беркут". Акрамя таго, у час кінафестывалю будуць праведзены майстар-класы і віктарыны аб казахскай культуры і побыце з прыемнымі сюрпрызамі.

"Трэба адзначыць, што Дні казахстанскага кіно ў Мінску прымеркаваны да маючага адбыцца афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі ў Казахстан і, несумненна стануць адным з пацвярджэнняў дружалюбных узаемаадносін паміж нашымі краінамі", - паведамілі ў пасольстве.

Уваход на ўсе сеансы свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі