Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 верасня 2021, 13:16

Міжнародны форум рэстаўратараў культурнай спадчыны пройдзе ў Мінску 14-15 верасня

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны форум рэстаўратараў культурнай спадчыны "1.0 Абуджэнне" пройдзе 14-15 верасня ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханеса Рау. Такая інфармацыя размешчана на сайце форуму, паведамляе БЕЛТА.

Праграма форуму ўключае восем семінараў па пытаннях захавання гісторыка-культурных аб'ектаў Беларусі: "Спадчына і соцыум", "Грамадскія ініцыятывы ў захаванні культурнай спадчыны", "Удзел цэркваў у захаванні сакральнай спадчыны Беларусі" і іншыя. "Упершыню за доўгі час эксперты, менеджары і грамадскія ініцыятывы, якія дзейнічаюць у галіне рэстаўрацыі ў Беларусі і за яе межамі, сустрэнуцца на адзінай пляцоўцы дыялогу-дыскусіі зацікаўленых удзельнікаў сферы. Мабыць, гэта і можна назваць абуджэннем, і механізм ужо запушчаны", - расказалі арганізатары.

Двухдзённая праграма мерапрыемства прадугледжвае разнастайныя падзеі, з якіх можна будзе выбраць найбольш цікавыя і карысныя. Сярод іх: семінары-дыскусіі, аўтарскія прэзентацыі новых праектаў у галіне захавання гісторыка-культурнай спадчыны, выстаўка бізнес сектара з арганізаванымі зонамі перагавораў. Акрамя таго, пройдуць спаборніцтвы студэнтаў прафесійных навучальных устаноў і майстар-класы прафесіяналаў-практыкаў у галіне рэстаўрацыйных і рамонтна-аднаўленчых работ.

Да ўдзелу ў форуме запрошаны: архітэктары, канструктары, мастакі, спецыялісты па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры, навуковыя кіраўнікі праектаў, студэнты, выкладчыкі, майстры-рамеснікі і іншыя спецыялісты ў галіне рэстаўрацыі.

Арганізатарам форуму выступіла Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне рэстаўратараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі