Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Міжнародны фестываль "ТЭАРТ" запрашае валанцёраў

Культура 07.08.2018 | 17:53

7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. VIII Міжнародны форум тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ", які пройдзе з 20 верасня па 16 кастрычніка ў Мінску, запрашае валанцёраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

Стаць часткай каманды могуць людзі рознага ўзросту пачынаючы з 18 гадоў. Прэтэндэнтам неабходна запоўніць анкету валанцёра да 17 жніўня на сайце форуму.

Прэтэндэнты павінны валодаць англійскай і іншымі мовамі краін - удзельніц форуму. Для работы на міжнародным фестывалі запрашаюцца: валанцёры суправаджэння замежных тэатральных калектываў з Францыі, Польшчы, Фінляндыі, Рэспублікі Карэя, Літвы, Расіі, Бельгіі, валанцёры-перакладчыкі для мерапрыемстваў з удзелам замежных гасцей, памочнікі на месцах правядзення мерапрыемстваў, валанцёры-памочнікі арганізатараў фестывалю, валанцёры прэс-цэнтра - аддаецца перавага студэнтам факультэта філалогіі альбо журналістыкі з абавязковым веданнем замежных моў, валанцёры-фатографы, SMM-валанцёры і валанцёры білетнай і гаспадарчай службаў.

Работа валанцёрам уяўляе магчымасць пазнаёміцца з таленавітымі людзьмі, знайсці аднадумцаў, паспрабаваць сябе ў новай справе, а таксама ўбачыць работу фестывалю знутры. Акрамя таго, гэта магчымасць атрымаць бясцэнны і ўнікальны вопыт, адзначылі арганізатары адной з галоўных культурных падзей восені.

Арганізатарамі міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва "ТЭАРТ" выступаюць Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн", ААТ "Белгазпрамбанк", ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь". Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Беларусі і Мінгарвыканкама.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спрашчэнне працэдуры дзяржрэгістрацыі і зняцця з уліку аўтамабіляў Савет Міністраў скарэкціраваў палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў.