Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Лепшыя спектаклі на "Славянскім базары" пакажуць лялечнікі Беларусі, Расіі і Украіны

Культура 15.04.2019 | 13:26
Фота fest-sbv.by
Фота fest-sbv.by

15 красавіка, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Стала вядома праграма шостага "Лялечнага квартала", які пройдзе ў час фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" з 10 па 16 ліпеня на сцэне беларускага тэатра "Лялька", паведамілі БЕЛТА ў дырэкцыі фестывалю.

Гэтым летам два калектывы прыедуць на "Славянскі базар" з Санкт-Пецярбурга і пакажуць філасофскую прытчу "Дзюймовачка" і забаўляльна-пазнавальны спектакль для дзяцей і дарослых "Мы да вас заехалі на гадзіну, або Ці лёгка быць артыстам". Прагучаць, як і ў мінулым годзе, гогалеўскія матывы: пермскія лялечнікі пакажуць гледачам тэатральную фантазію "Ноч перад Калядамі". Кіеўскі муніцыпальны акадэмічны тэатр лялек прывязе музычную казку "Була у зайчика хатинка". Віцебскі тэатр "Лялька" традыцыйна парадуе пастаноўкай "Брэменскія музыкі", якой штогод адкрываецца "Лялечны квартал", імправізацыяй "Казкі пра казку", а таксама новай прэм'ерай для дарослых пра Марка Шагала "Мастак. Вяртанне ў Віцебск". Усяго свае лепшыя пастаноўкі пакажуць 9 калектываў з Беларусі, Расіі і Украіны.

У мінулым годзе "Лялечны квартал" адзначыў пяцігоддзе. Праект стаў адным з брэндаў фестывальнага Віцебска, пастаноўкі праходзяць з аншлагамі. У 2018 годзе больш за 1,6 тыс. гледачоў наведалі спектаклі "Лялечнага квартала", білеты на некаторыя пастаноўкі былі раскуплены да старту "Славянскага базару".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.