Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 мая 2020, 10:54

Краязнаўчы музей у Брэсце прадставіць відэапраект аб невядомых экспанатах

26 мая, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэсцкі абласны краязнаўчы музей да свайго 70-годдзя прадставіць відэапраект "З цемры да святла", паведаміў карэспандэнту БЕЛТА вядучы навуковы супрацоўнік музея Віталь Іваноў.

"Мы рэалізавалі шмат розных праектаў, але да юбілею вырашылі пайсці крыху іншым шляхам. Пакажам прадметы, якія нельга ўбачыць у экспазіцыі. На першы погляд гэта простыя рэчы, але з незвычайнай гісторыяй, якая можа быць цікавая наведвальнікам музея", - растлумачыў задуму Віталь Іваноў.

Публіцы пакажуць арыгіналы з дакументальнай, прыродазнаўчагістарычнай, нумізматычнай і яшчэ 20 калекцый. Ролікі пра новыя экспанаты будуць з'яўляцца на YouTube-канале і на старонках сацсетак музея кожны другі і чацвёрты аўторак месяца. Усе запісы будуць захоўвацца.

"Размова ідзе аб набліжаных здымках доўгім планам. Мы засяродзіліся на адным прадмеце, без дадатковых фота- і тэкставых матэрыялаў. Гаворым коратка, але каб глядач атрымаў поўнае ўяўленне аб экспанаце. Для здымак выдзелілі асобны пакой, настроілі асвятленне і падабралі адпаведны антураж", - расказаў вядучы навуковы супрацоўнік.

Першы экспанат з серыі - прадмет больш чым стагадовай даўнасці - можна будзе ўбачыць 26 мая з 10.00.

Брэсцкі абласны краязнаўчы музей - адзін з найстарэйшых у рэгіёне. Ён створаны ў 1950 годзе, першая экспазіцыя адкрылася 22 чэрвеня 1957 года. У яго асноўным фондзе налічваецца больш за 175 тыс. прадметаў з 23 калекцый, яшчэ больш за 56 тыс. - у фондзе навукова-дапаможных матэрыялаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі