Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
06 сакавіка 2020, 19:37

Канцэрт з удзелам оперных зорак Беларусі адбудзецца 8 сакавіка ў Мінску

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Святочны канцэрт "Прызнанне ў каханні" адбудзецца 8 сакавіка на сцэне канцэртнай залы "Верхні горад", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Канцэртная зала "Верхні горад" запрашае ўсіх на сустрэчу з высокім мастацтвам. Толькі музыка, толькі магія вакалу, толькі любоў. У гэты святочны вечар прагучыць любоўная лірыка: папулярныя арыі, рамантычныя дуэты, чароўныя рамансы і вядомыя песні, прысвечаныя прыгожай палове чалавецтва", - расказалі арганізатары.

Ствараць атмасферу музычнага вечара будуць зоркі опернай сцэны - артысты, чые імёны ўжо даўно палюбіліся айчыннаму і замежнаму тэатральнаму гледачу: народны артыст Беларусі Васіль Кавальчук (бас), заслужаны артыст Беларусі Уладзімір Громаў (барытон), лаўрэаты міжнародных конкурсаў Алена Золава (сапрана) і Аляксандр Міхнюк (тэнар). Партыю фартэпіяна выканае ўладальніца медаля Францыска Скарыны Юлія Шчарбакова.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі