Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 студзеня 2020, 16:41

Інтэрактыўны музей чалавека адкрыецца ў Палацы Рэспублікі

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы ў Беларусі Музей чалавека адкрыецца ў Палацы Рэспублікі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА кіраўнік музея Ілья Курашоў.

Музей размясціўся на плошчы 600 кв. м. У ім знаходзіцца больш за 70 экспанатаў - ад дагістарычных раскопак дыназаўраў да імітацыі крывяноснай сістэмы. Музей інтэрактыўны, да ўсіх экспанатаў можна дакранацца. Не абыдзецца і без тэхналогій дапоўненай рэальнасці.

"Гэта музей, які расказвае аб функцыянаванні чалавечага арганізма, развіцці жыцця жывёл і мікраарганізмаў, - адзначыў Ілья Курашоў. - Музей падзелены на некалькі зон: крывяноснай і дыхальнай сістэм, фізічных магчымасцей чалавека, жывёл і мікраарганізмаў, анатамічных мадэлей, мозгу, нюху і дотыку". Усё гэта дае магчымасць прасачыць эвалюцыю жыцця на Зямлі.

Музей чалавека разлічаны як на дарослых, так і дзяцей. Першых наведвальнікаў ён прыме 23 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі