Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2020, 12:13

Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне-2020" праходзяць на "Беларусьфільме"

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Індывідуальныя рэпетыцыі фіналістаў нацыянальнага адбору на конкурс песні "Еўрабачанне-2020" праходзяць на сцэне самага вялікага павільёна кінастудыі "Беларусьфільм" памерам 1 тыс. кв.м, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"Фіналістам давядзецца апрабаваць зманціраваную спецыялістамі Белтэлерадыёкампаніі сцэну, адпрацаваць вакал і харэаграфічныя элементы сваіх нумароў на шляху да вялікага гала-канцэрта", - расказалі ў прэс-службе.

Генеральныя рэпетыцыі гала-канцэрта адбудуцца 27 лютага вечарам і 28-га днём, пры гэтым першы прагон пройдзе ў рэжыме прамога эфіру. Само фінальнае шоу пачнецца 28 лютага ў 22.00. Прамую трансляцыю канцэрта па традыцыі ўбачаць гледачы тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24", а таксама наведвальнікі сайта Белтэлерадыёкампаніі. Вядучымі канцэрта будуць Яўген Перлін і Хелена Мерааі.

Як паведамлялася, фіналісты нацадбору былі вызначаны 27 студзеня. На фінішную прамую выйшлі Настасся Гламозда ("Burning again"), Дар'я Хмяльніцкая ("On Fire"), Aura ("Барані сваё"), VAL ("Да відна"), Анжаліка Пушнова ("True Love"), Napoli ("Dоn't let me down"), Саша Захарык ("Rocky Road"), КейСі ("Chili Pepper"), Ян Яраш ("Fire"), Настасся Развадоўская ("Hello"), Chakras ("La-ley-la"), Настасся Малашкевіч ("Invisible"). Згодна з жараб'ёўкай, адкрые гала-канцэрт Napoli, а пад завяршальным 12-м нумарам выступіць VAL.

Пераможца нацадбору вызначыцца шляхам падсумоўвання галасоў прафесійнага журы і гледачоў па класічнай формуле 50/50. Фіналіст, які набярэ найбольшую колькасць балаў, атрымае права прадставіць Беларусь на "Еўрабачанні-2020", спецыяльную ўзнагароду - стылізаванае "еўравізійнае" сэрца, а таксама з 1 сакавіка стане галоўным героем "Дзённікаў "Еўрабачання", якія будуць выходзіць на тэлеканале "Беларусь 1" штотыдзень па нядзелях аж да фіналу міжнароднага конкурсу.

65-ы конкурс песні "Еўрабачанне" ў гэтым годзе адбудзецца ў Ротэрдаме (Нідэрланды). Першы паўфінал, дзе выступіць прадстаўнік Беларусі, пройдзе 12 мая, другі - 14 мая, фінал запланаваны на 16 мая.

Падрыхтоўку і правядзенне нацыянальнага адбору ажыццяўляюць Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза і Міністэрства культуры, якое выступае суарганізатарам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі