Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 мая 2021, 14:34

Дырэктарам фальклорнай групы "Купалінка" назначаны Аляксандр Пятровіч

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дырэктарам фальклорнай групы "Купалінка" назначаны Аляксандр Пятровіч, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Сёння міністр культуры Анатоль Маркевіч прадставіў заслужанаму калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групе "Купалінка" Беларускай дзяржаўнай філармоніі новага дырэктара. Ім стаў Аляксандр Пятровіч, які на працягу апошніх гадоў узначальваў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета.

"Самабытная творчасць "Купалінкі" атрымала шырокае прызнанне на радзіме і ў краінах замежжа. На працягу сваёй паўвекавой гісторыі калектыў шануе традыцыі і звычаі беларускага народа, пашырае межы выканаўчага майстэрства на прафесійнай сцэне", - адзначылі ў міністэрстве.

Анатоль Маркевіч падкрэсліў, што новы кіраўнік павінен надаць прыярытэтную ўвагу пашырэнню канцэртнай дзейнасці, прыкладаць намаганні да пашырэння замежнай і рэгіянальнай гастрольнай геаграфіі, а таксама падтрымліваць станоўчы маральна-псіхалагічны клімат у калектыве.

"Аляксандр Пятровіч мае добры вопыт творчай работы. Прафесійныя якасці новага кіраўніка дазволяць яму прадоўжыць добрыя традыцыі творчага калектыву", - упэўнены ў міністэрстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі