Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 снежня 2021, 10:46

Беларускі анімацыйны фільм "Красналюдкі" прызнаны лепшым на фестывалі ў Чыкага

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фільм "Красналюдкі" вытворчасці Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" прызнаны лепшым анімацыйным фільмам на Міжнародным кінафестывалі ў Чыкага, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Анімацыйная стужка ўваходзіць у цыкл "У Палессі на балоце", які складаецца з чатырох кароткаметражных фільмаў: "Цмок" (рэжысёр Руслан Сінкевіч), "Крыжацік" (рэжысёр Святлана Катлярова"), "Малімон" (рэжысёр Маргарыта Герашчанка) і "Красналюдкі".

Сюжэт мультфільма расказвае гісторыю аб маленькіх і добрых стварэннях Красналюдках, якія прыходзяць па начах на дапамогу тым людзям, якія ствараюць што-небудзь цудоўнае. Аднойчы, калі яны прыйшлі, каб дапамагчы хлопчыку, які зрабіў птушку, на іх накінуўся кот. Невядома, чым бы ўсё скончылася, калі б не прачнуўся малыш.

Аўтар сцэнарыя, рэжысёр і мастак-пастаноўшчык "Красналюдак" Раман Бурмакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі