Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 верасня 2020, 15:58

"Беларусь 3" адзначыць у эфіры дні нараджэння дзеячаў савецкай і беларускай культуры

7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У эфіры тэлеканала "Беларусь 3" можна будзе ўбачыць тэматычную падборку дакументальных фільмаў і праектаў уласнай вытворчасці. Прысвячаюцца яны 90-годдзю з дня нараджэння Надзеі Румянцавай, памяці Яўгена Глебава і 1040-годдзю заснавання Турава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

"9 верасня магла б адзначыць 90-гадовы юбілей знакамітая актрыса тэатра і кіно, народная артыстка РСФСР Надзея Румянцава. Многім яна запомнілася па ролях Тосі Кісліцынай з шырока раскрытымі вачыма ў кінастужцы "Дзяўчаты" і чароўнай Людмілы Добрывечар у "Каралеве бензакалонкі". "Беларусь 3" прапануе гледачам паглядзець дакументальны праект "Апошні дзень", прысвечаны памяці актрысы, у 10.15 і 19.40", - расказалі ў прэс-службе.

10 верасня з нагоды дня нараджэння кампазітара, педагога, народнага артыста БССР і СССР Яўгена Глебава сацыякультурны канал прадставіць гледачам расказ аб жыццёвым і творчым шляху майстра. Як аўтар музыкі да дзясяткаў ігравых, дакументальных і нават анімацыйных стужак кампазітар у сваёй прафесійнай дзейнасці быў адным з тых, хто вызначаў гучанне айчыннага кінематографа. Днём у 12.55 "Беларусь 3" прапануе паслухаць вядомыя кожнаму кампазіцыі ў канцэртнай праграме "Яўген Глебаў. Музыка з кінафільмаў", запісанай медыяхолдынгам у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі.

А ў 14.00 лёсу кампазітара будзе прысвечаны выпуск аўтарскай праграмы Уладзіміра Арлова "Люблю і помню". У ім прыадкрыюць малавядомыя факты з біяграфіі і творчасці вялікага майстра.

12 верасня споўніцца 1040 гадоў з дня заснавання старажытнага Турава. У 10.30 "Беларусь 3" запрашае гледачоў адправіцца ў займальнае байк-падарожжа ў гэты гарадок Гомельскай вобласці разам з праграмай "Я хачу гэта ўбачыць!" і яе вядучым Уладзімірам Богданам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі