Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
29 красавіка 2020, 17:10

Археалагічны музей "Бярэсце" далучыўся да флэш-моба

29 красавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Археалагічны музей "Бярэсце" далучыўся за сумуючага флэш-моба, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА старшы навуковы супрацоўнік музея Аляксандра Ярашэнка.

"У час пандэміі людзі стараюцца не бываць у грамадскіх месцах. У нас таксама наведвальнікаў практычна няма, хоць у такую пару года ў "Бярэсці" заўсёды было шматлюдна. На некаторыя экспанаты наведвальнікі звяртаюць асаблівую ўвагу. Пачуўшы пра сумуючы флэш-моб, вырашылі да яго далучыцца і паказаць прадметы, якія выклікаюць у турыстаў павышаную цікавасць", - адзначыла Аляксандра Ярашэнка.

У Instagram-акаўнце "Бярэсця" размешчана некалькі жартоўных фотаздымкаў, зробленых у папулярных лакацыях. Напрыклад, на адным са здымкаў музей шкадуе, што ніхто не робіць цудоўных здымкаў. Любімец публікі гліняны кот Берасцейка засмучаецца з-за адсутнасці ўвагі. Музейшчыкі паказалі, як выглядаюць і іншыя экспанаты, якія сумуюць па турыстах: старажытнаберасцейскія каваль, прадуха, карова, элементы будынкаў.

Цяпер у музеі рыхтуюцца да выставы аднаго прадмета. Выбраны экспанат будзе змешчаны ў спецыяльную вітрыну. У анатацыі да яго будзе пазнавальная інфармацыя. "Зразумела, гэта будзе паказана і ў Instagram. У цяперашняй сітуацыі стараемся як мага больш расказваць пра музей у інтэрнэце. Прадмет мы ўжо вызначылі, ён будзе з калекцыі "дрэва". Дэталі пакуль пакінем у сакрэце", - сказала старшы навуковы супрацоўнік.

У "Бярэсці" ў 2019 годзе пабывалі амаль 65 тыс. беларускіх і замежных наведвальнікаў. Гэта ўнікальны музей, аналагаў якому няма ў Еўропе. Ён адкрыўся ў сакавіку 1982 года на Шпітальным востраве Брэсцкай крэпасці на месцы дзядзінца старажытнага Бярэсця. У час раскопак, праведзеных у 1969-1981 гадах, вучоныя пад кіраўніцтвам прафесара Пятра Лысенкі вызначылі дакладнае месцазнаходжанне гарадзішча, была знойдзена частка рамеснага квартала старажытнага горада. Спецыялісты знайшлі больш за 220 драўляных жылых і гаспадарчых пабудоў XI - пачатку XIV стагоддзяў, тры вулічныя маставыя, частаколы, больш за 43 тыс. прадметаў матэрыяльнай культуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі