Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 кастрычніка 2020, 16:34

Анлайн-акцыя "Перакладаем Ясеніна" стартавала ў БДУ

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Анлайн-акцыя "Перакладаем Ясеніна" стартавала ў БДУ. Яна прымеркавана да 125-годдзя з дня нараджэння рускага паэта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе ВНУ.

Мерапрыемства прызначана стымуляваць цікавасць да вывучэння моў, садзейнічаць творчаму самавыяўленню і папулярызацыі культурна-гістарычных каштоўнасцей. Запрашаюцца ўсе жадаючыя студэнты або супрацоўнікі БДУ. Прымаецца пераклад любога верша Сяргея Ясеніна на беларускую або іншую мову. Работы можна прысылаць да 31 кастрычніка ўключна па электроннай пошце Shkironak@bsu.by з пазначэннем асабістых даных.

Крытэрыі ацэнкі - захаванне семантычнай структуры твора, разнастайнасць перакладчыцкіх прыёмаў, стыль і мастацкая насычанасць перакладу, наяўнасць мастацка-выразных сродкаў, адсутнасць граматычных, лексічных і іншых памылак.

Пераклады ўсіх удзельнікаў апублікуюць у акаўнтах клуба аматараў мастацкага слова "КЛУмБа" ў сацыяльных сетках "УКантакце" і Instagram. Лепшыя работы аформяць у цыкл відэа, прысвечаны творчасці паэта. Пераможцаў узнагародзяць памятнымі падарункамі.

Арганізатарам конкурсу выступае "КЛУмБа" Фундаментальнай бібліятэкі БДУ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі