Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 мая 2020, 12:03

Адкрыты прыём заявак на конкурс сучаснай беларускай драматургіі WriteBox 2020

8 мая, Мінск /Ганна Сініцкая - БЕЛТА/. Адкрыты прыём п'ес на конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі WriteBox 2020, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"Адбор п'ес будзе праходзіць у дзвюх намінацыях - "Новая п'еса" і "П'еса для дзяцей". Сам конкурс складаецца з некалькіх этапаў: спачатку каманда журы з прафесійных беларускіх драматургаў, тэатразнаўцаў, рэжысёраў і тэатральных крытыкаў складзе кароткі спіс фестывалю, а пасля пройдуць чыткі адабраных п'ес і адукацыйная праграма для драматургаў", - расказалі арганізатары.

У конкурсе могуць удзельнічаць аўтары з Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне. П'еса павінна быць напісана на рускай або беларускай мовах. Заяўкі на конкурс прымаюцца ў электронным выглядзе па 31 жніўня.

WriteBox - конкурс-фестываль сучаснай беларускай драматургіі. Гэта незалежны праект, які аб'ядноўвае драматургаў, рэжысёраў, тэатральных крытыкаў і гледачоў. Яго штогадовае правядзенне дае магчымасць выяўляць найбольш цікавыя тэксты, даследаваць тэндэнцыі і асаблівасці беларускай драматургіі, а таксама ствараць поле для прафесійнага развіцця аўтараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі