Стужка навiн
30
.12.24
19:57
Грамадства
Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Мінску ў навагоднюю ноч
Для зручнасці жыхароў і гасцей сталіцы з 00.00 да 5.00 будзе
задзейнічана больш як 40 маршрутаў наземнага пасажырскага транспарту.
Пры гэтым некаторыя змяненні закрануць асобныя маршруты. Так, адмяняецца
рух аўтобусаў нумароў 83э, 76э, 114с і 151с, а колькасць машын на
маршрутах нумар 130 і нумар 140 будзе скарочана. У той жа час маршрут
нумар 134с прадоўжыць работу.
19:26
Грамадства
Гендырэктар "Белавія" аб выніках 2024 года: больш пасажыраў, рэйсаў і новыя напрамкі
"Вынікі года звышстаноўчыя для авіякампаніі. Мы павялічылі колькасць
пасажыраў, колькасць напрамкаў, рэйсаў, налёт на адно паветранае судна.
Фінансавыя паказчыкі значна палепшаны - гэта ва ўмовах таго націску, які
аказваецца на нашу дзяржаву, на авіякампанію, усю нашу авіяцыю. Вельмі
станоўчыя вынікі", - сказаў Ігар Чаргінец, дадаўшы, што канчаткова
вынікі падвядуць пазней.
18:53
Эканоміка
Прагноз змянення цэн: МАРГ завяршае распрацоўку тарыфнага сшытка на 2025 год
"Мы ўжо на фінішы знаходзімся ў распрацоўцы тарыфнага сшытка, у якім
будуць закладзены асновы тарыфнай палітыкі і змянення цэн у 2025 годзе.
Па ўказе кіраўніка дзяржавы інфляцыя не павінна перасягнуць 5 працэнтаў -
задача дастаткова складаная, улічваючы, што ў суседзяў на сёння
інфляцыя знаходзіцца на мяжы двухзначнага значэння", - сказаў Аляксей
Багданаў.
18:39
Эканоміка
Навагоднія скідкі на айчынныя тавары будуць дзейнічаць у беларускім гандлі да канца студзеня
"Добрая акцыя атрымалася. Яна нарадзілася ва ўрадзе, і яе палюбілі
спажыўцы. Падабаецца яна і нашым вытворцам. Па-першае, яна накіравана на
тое, каб прасунуць нашы айчынныя тавары, па-другое, складаецца з двух
кампанентаў: 5 працэнтаў скідкі дае вытворца, такую ж скідку дае
гандлёвае звяно. Спажыўца прывабліваюць такія навагоднія скідкі", -
сказаў Аляксей Багданаў.
18:21
Эканоміка
Гендырэктар МТЗ: у 2025 годзе чакаецца напружаная работа па выкананні ключавых паказчыкаў
Гендырэктар падкрэсліў, што ў 2025 годзе чакаецца напружаная работа па
выкананні ключавых паказчыкаў. "Неабходна разумець, што толькі
кансалідаваны падыход у вырашэнні пытанняў дасць магчымасць нам рухацца
далей. Сітуацыя на рынках складаная", - адзначыў кіраўнік прадпрыемства.
18:04
Эканоміка
Беларускія банкі прадаўжаюць падтрымліваць эканоміку пераважна ў нацыянальнай валюце
Крэдытаванне рэальнага сектара эканомікі ў беларускіх рублях
павялічылася за год на 24,1 працэнта. Хутчэй за ўсё раслі
доўгатэрміновыя рублёвыя крэдыты. Гадавы прырост запазычанасці па іх
склаўся ў памеры 43,7 працэнта, па кароткатэрміновых - 8,7 працэнта.
17:30
Эканоміка
ЗАТ "Дэльта Банк" выключана з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і ІП
Пастанова аб завяршэнні ліквідацыйнага вядзення па справе ў адносінах да
ЗАТ "Дэльта Банк" вынесена Вярхоўным Судом 30 верасня гэтага года.
16:58
Грамадства
Дастойная аплата працы і сацыяльныя гарантыі. МАРГ і прафсаюз гандлю заключылі тарыфнае пагадненне
Дакумент вызначае ўзгодненыя пазіцыі бакоў у 2025-2027 гадах па асноўных
напрамках рэгулявання сацыяльна-працоўных адносін у сферы гандлю,
грамадскага харчавання, агульныя прынцыпы правядзення ўзгодненай
сацыяльна-эканамічнай палітыкі ў гэтай галіне.
16:55
Грамадства
Больш за 1 тыс. турыстаў наведаюць МТЗ у перыяд навагодніх свят
"Попыт на экскурсіі ў навагоднія святы высокі. Ёсць запісы як на
групавыя, так і на індывідуальныя наведванні", - адзначыў
начальнік музейна-прамысловага цэнтра МТЗ Сяргей Сідаровіч.
16:54
Эканоміка
Тэрміновыя дэпазіты фізічных асоб у беларускіх рублях на пачатак снежня склалі Br10,6 млрд
Павелічэнню дэпазітаў фізічных асоб садзейнічалі прывабныя працэнтныя
стаўкі па доўгатэрміновых рублёвых укладах (13,2 працэнта гадавых у
лістападзе бягучага года).
16:26
Грамадства
БЕЛАЗ адкрыў першы фірменны магазін у Жодзіне
Урачысты старт новаму праекту далі генеральны дырэктар БЕЛАЗа Сяргей Лесін і старшыня Жодзінскага гарвыканкама Аляксандр Цівака.
16:25
Грамадства
Як арганізавана работа па скарачэнні колькасці стратных гаспадарак, праверылі ў Мінсельгасхарчы
Галіновыя камітэты далажылі аб прымаемых мерах па скарачэнні колькасці
нізкаэфектыўных і стратных сельскагаспадарчых арганізацый шляхам іх
далучэння або продажу, іншых формах узаемадзеяння з фінансава
ўстойлівымі арганізацыямі, сялянскімі або фермерскімі гаспадаркамі ў
абласцях.
16:22
Спорт
Сасновіч выйшла ў другі раўнд турніру WTA-125 у Канберы
У 1/16 фіналу беларуска абыграла ў трохсэтавым паядынку швейцарскую
тэнісістку Жыль Тайхман (135) - 6:4, 3:6, 6:3. Сустрэча прадаўжалася 2
гадзіны 10 мінут. У матчы за выхад у чвэрцьфінал Сасновіч сустрэнецца з
пераможцай сустрэчы паміж расіянкай Марыяй Цімафеевай (138) і японкай
Аоі Іто (126).
15:57
Грамадства
Як зрабіць навагодні стол бяспечным для дзіцяці, расказала дыетолаг
Ульяна Шэлег адзначыла, што часта пасля навагодніх свят маленькія дзеці
трапляюць у інфекцыйныя бальніцы з харчовымі атручэннямі. Таму да
пытання сервіроўкі стала трэба ставіцца асабліва ўважліва.
15:44
Грамадства
Цёпла і дождж у Новы год, снег і мінус - пасля 3 студзеня. Белгідрамет пра надвор'е на тыдні
У рэспубліку ў бліжэйшыя дні прадоўжыць паступаць цёплае і вільготнае
паветра з Атлантыкі. "У фінальны дзень адыходзячага 2024 года ў Беларусі
паказанні тэрмометраў будуць перавышаць шматгадовую норму, а значыць, у
ападках будзе пераважаць дождж, месцамі з моцным парывістым ветрам", -
расказалі ў Белгідрамеце.