Стужка навiн
27
.12.24
11:28
Грамадства
У Беларусі зацверджана палажэнне аб каардынацыйных саветах па дзяржабароне дзяцей
Палажэннем вызначаецца парадак стварэння каардынацыйных саветаў, якія
ажыццяўляюць каардынацыю дзеянняў структурных падраздзяленняў мясцовых
выканаўчых і распарадчых органаў і іншых арганізацый па дзяржаўнай
абароне дзяцей.
11:20
Прэзідэнт
Лукашэнка параўнаў жыццё з матроскай цяльняшкай і даў параду дзецям
Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на дабрачынным свяце для дзяцей у рамках акцыі "Нашы дзеці". "Жыццё, гэта датычыцца дзяцей і дарослых, яно заўсёды як матроская цяльняшка. Дзесьці святлейшая палоска, дзесьці цямнейшая", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
11:13
Грамадства
На што не пойдзе Расія ў перагаворах аб міры ва Украіне, расказаў Карнілаў
Уладзімір Карнілаў выказаў меркаванне аб тым, што, як паказвае практыка,
падпісанне любога пагаднення аб усталяванні міру ва Украіне не будзе
азначаць заканчэнне канфлікту, бо сітуацыяй проста скарыстаюцца ў сваіх
мэтах.
10:48
Эканоміка
Міністэрства фінансаў выдзеліць дадатковае фінансаванне Мінлясгасу на 2024 год
Расходы будуць павялічаны за кошт адпаведнага змяншэння расходаў
рэспубліканскага бюджэту, прадугледжаных па функцыянальнай класіфікацыі
на абслугоўванне знешняга дзяржаўнага доўгу.
10:35
Спорт
Хакеісты мінскага "Дынама" прымуць аднаклубнікаў з Масквы
У пятніцу процістаяць падапечным Дзмітрыя Квартальнава будзе маскоўскае
"Дынама". Цяпер мінчане праводзяць свой лепшы адрэзак у сезоне: у нашай
каманды серыя з пяці матчаў з набранымі ачкамі, у якую ўвайшлі чатыры
вікторыі і адно паражэнне ў авертайме.
10:20
Прэзідэнт
Аб прыярытэтах беларускага старшынства ў ЕАЭС і пазіцыі Пашыняна, якая не паддаецца тлумачэнню. Падрабязнасці з кулуараў саміту
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25-26 снежня прыняў удзел у самітах СНД і ЕАЭС.
10:13
Эканоміка
Саўмін устанавіў стаўкі экспартных пошлін на лесаматэрыялы
Згодна з дакументам, стаўкі вывазных мытных пошлін на лесаматэрыялы і
прадукцыю дрэваапрацоўкі, што вывозяцца з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза, устаноўлены па
31 снежня 2025 года.
09:54
Грамадства
Забарону палявання на ваўка ўвялі ў нацпарку "Белавежская пушча"
Забарона дзейнічае да 1 студзеня 2027 года і распаўсюджваецца на
тэрыторыю пушчы, якая адносіцца да аб'екта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА
(больш за 82 тыс. га).
09:41
Грамадства
Паўлечка: "Марафон адзінства" стаў пераднавагоднім падарункам для Мазыра
"Наш Мазыр гатовы да правядзення "Марафону адзінства". І мы з
нецярпеннем чакаем цікавых лакацый, добрых эмоцый, таму што гэта
радасная падзея, якая ўвасабляе ў сабе і гістарычныя моманты, патрыятызм
і той здабытак, які сёння маюць нашы прадпрыемствы, арганізацыі", -
падкрэсліла Алена Паўлечка.
09:37
Культура
У Беларусі ўпершыню ў свеце стварылі поўнаметражны мультфільм з дапамогай ШІ
Мультфільм "Белавежская пушча" ад беларускай студыі Arteki - гэта
захапляльная прыгодніцкая камедыя з элементамі фэнтэзі пра сяброўства,
сям'ю і сілу прыроды, якая нагадвае, што нават самыя неверагодныя
гісторыі могуць стаць рэальнасцю, калі ў іх верыць.
09:20
Культура
Прадзюсар "Белавежскай пушчы": з дапамогай нейрасетак мультфільм ствараецца ў 5-10 разоў хутчэй
Паводле слоў Дзмітрыя Саксонава, з дапамогай нейрасетак можна ствараць
мультыплікацыю ў 5-7-10 разоў хутчэй, чым гэта робіць любая сусветная
студыя анімацыйнай вытворчасці. Больш таго, зніжаецца сабекошт стварэння
мультфільма прыкладна ў 5 разоў.
09:15
Грамадства
Балет, лозапляценне і свой паштамт. Мазыр прымае "Марафон адзінства"
Мазыр прымае "Марафон адзінства" 27 і 28 снежня.
09:01
Грамадства
У Беларусі будзе воблачна, месцамі з дажджом
У асобных раёнах прагназуецца туман, на дарогах галалёдзіца. Раніцай
чакаецца месцамі слабы галалёд. Вецер заходні, паўночна-заходні 3-8 м/с.26
.12.24
19:56
Палітыка
Беларусь і Сербія абмеркавалі маючыя адбыцца ў 2025 годзе мерапрыемствы
У ходзе сустрэчы былі закрануты найбольш актуальныя аспекты двухбаковых
адносін, шэраг маючых адбыцца ў 2025 годзе мерапрыемстваў як у
двухбаковым, так і ў шматбаковым фарматах, міжнародная і рэгіянальная
сітуацыя.
19:33
Грамадства
Цэнтралізаванае тэсціраванне ў Беларусі пройдзе з 26 мая па 5 чэрвеня 2025 года
Так, іспыты па беларускай і рускай мовах адбудуцца 29 мая, гісторыю
Беларусі, грамадазнаўства, хімію, фізіку выпускнікі напішуць 26 мая і 5
чэрвеня. Тэсты па матэматыцы, біялогіі, сусветнай гісторыі (навейшы
час), геаграфіі, гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі,
замежнай мове (англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай, кітайскай)
будуць 26 мая і 2 чэрвеня.