Фота з архіва
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ектыўны гістарычны працэс вывеў на першыя пазіцыі ШАС і БРІКС. Важнасць гэтага адзначыла карэспандэнту БЕЛТА аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (БІСД) Вольга Лазоркіна, каменціруючы той факт, што кіраўніком дзяржавы адобраны стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС і БРІКС.
У адобранай Стратэгіі ўдзелу Беларусі ў ШАС вызначаны канцэптуальныя напрамкі дзейнасці, мэты і задачы ўдзелу Беларусі ў ШАС і механізмы іх рэалізацыі на бліжэйшую і сярэднетэрміновую перспектывы. У стратэгіі, якая датычыцца БРІКС, таксама вызначаны прыярытэтныя напрамкі ўзаемадзеяння Беларусі з дзяржавамі - членамі і дзяржавамі - партнёрамі гэтага аб'яднання. Абедзве стратэгіі разлічаны на пяць гадоў да 2030 года.
Аналітык БІСД звярнула ўвагу: "Ва ўмовах станаўлення новага высокаканкурэнтнага геапалітычнага асяроддзя міжнародныя рэгіянальныя аб'яднанні ператвараюцца ў важны рэсурс для падтрымання стабільнасці глабальнай сусветнай сістэмы. Аб'ектыўны гістарычны працэс вывеў на першыя пазіцыі ШАС і БРІКС. Гэтыя аб'яднанні сфарміравалі выключна запатрабаваны прынцып міждзяржаўнага ўзаемадзеяння - яны не ўвязваюць супрацоўніцтва і ўзаемную дапамогу з дадатковымі ўмовамі, не імкнуцца дыктаваць сваю волю іншым дзяржавам".
Яна таксама прадоўжыла: "Бяспека і развіццё, развіццё праз бяспеку - слоган, які аб'ядноўвае ШАС і БРІКС. Менавіта гэта формула адпавядае запытам большасці і стварае новую якасць інтэграцыі, заснаванай на сінергіі трэндаў і чаканняў. Таму роля гэтых інтэграцыйных аб'яднанняў у міжнародных адносінах кратна расце, што знайшло сваё пацвярджэнне ў іх імклівым пашырэнні".
Вольга Лазоркіна падкрэсліла: "Беларусь, як і мноства іншых краін, вітае адкрыты характар ШАС і БРІКС. Гісторыя ўзаемаадносін з гэтымі аб'яднаннямі і краінамі-членамі дала магчымасць нашай краіне прыняць удзел у распрацоўцы прынцыпаў, якія ляжаць у іх аснове".
Яна закранула гістарычны ракурс: "ШАС, якая была створана ў 2001 годзе намаганнямі Кітая, Расіі, Казахстана, Таджыкістана, Кыргызстана і Узбекістана, з самага пачатку стала для Беларусі партнёрам. З усімі краінамі-заснавальніцамі ў Беларусі склаліся адносіны саюзніцтва і партнёрства. Асаблівае месца ў знешняй палітыцы Беларусі займалі Кітай і Расія, з якімі выбудоўваліся паслядоўныя стратэгічныя адносіны".
"Беларусь атрымала вялікі вопыт работы ў ШАС дзякуючы статусам партнёра па дыялогу і наглядальніка. Таму прыняцце ў 2024 годзе Беларусі ў арганізацыю ў якасці паўнапраўнага члена стала высокай ацэнкай намаганняў і ўкладу нашай краіны ў агульную справу сям'і ШАС", - заўважыла аналітык.
"Паралельна ШАС ключавыя саюзнікі і партнёры Беларусі фарміравалі міжнароднае аб'яднанне БРІКС, якое павінна было запусціць працэс пераасэнсавання падыходаў да арганізацыі сістэмы глабальнай эканомікі, - прадоўжыла яна. - Ужо ў 2006 годзе было відавочна, што фарматы эканамічнага супрацоўніцтва не даюць магчымасці большасці краін выбудоўваць доўгатэрміновыя стратэгіі развіцця. Крэн у бок абмежаванага кола дзяржаў станавіўся ўсё больш відавочным. На зары свайго ўтварэння пяцёрка БРІКС і не меркавала, што ёй давядзецца сутыкнуцца з такімі праблемамі і што гэта пляцоўка воляй лёсаў стане ключавой для фарміравання аб'яднальнага парадку дня".
Вольга Лазоркіна таксама выказала меркаванне: "Сёння значнасць БРІКС заключаецца ў неабходнасці стварэння гісторыі поспеху для міжнароднай супольнасці. Для кіраўнікоў дзяржаў важна сфарміраваць не альтэрнатыву, а паралельную эканамічную, ідэалагічную, культурна-гуманітарную рэальнасць, якая б давала магчымасць весці паўнацэнны дыялог і захоўваць устойлівасць у любых умовах".
"Такія падыходы і тэндэнцыі поўнасцю супадаюць з філасофіяй інтэграцыі адпавядаюць прынцыпам знешняй палітыкі нашай краіны", - рэзюмавала аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў.-0-