Фота Генеральнай пракуратуры
15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Частка збеглых даўно хоча вярнуцца на радзіму, паведаміў генеральны пракурор Беларусі Андрэй Швед на сустрэчы з прафесарска-выкладчыцкім складам і студэнцкай моладдзю ў БДУІР, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Андрэй Швед падкрэсліў, што на сёння ўсе, хто мае дачыненне да экстрэмісцкай і тэрарыстычнай дзейнасці, ужо або асуджаны, або з'яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў, якія будуць разгледжаны судамі.
Гаворачы аб так званых збеглых, генеральны пракурор адзначыў, што частка з іх даўно хоча вярнуцца.
"Працуе Камісія па так званых збеглых (па разглядзе зваротаў грамадзян Рэспублікі Беларусь па пытаннях учынення імі правапарушэнняў). Да нас паступіла ўжо каля 200 заяў. Частка з іх разгледжана, частка ў рабоце. Але зыходзячы з размоў з гэтымі людзьмі, мы зусім дакладна ведаем, што многія вярнуліся б, але баяцца. І баяцца ўжо не прыцягнення да адказнасці, а тых, хто іх на Захадзе курыруе", - сказаў генпракурор, дадаўшы, што нават тыя, у адносінах да якіх камісіяй прынята станоўчае рашэнне, з-за гэта не могуць вярнуцца на радзіму.
Тым часам у Беларусі грамадская абстаноўка як ніколі спакойная, адзначыў генпракурор. Па даручэнні кіраўніка дзяржавы праведзена сур'ёзная работа. "Зроблены вывады. Работа праводзіцца ў рамках нашага заканадаўства, - сказаў генпракурор. - Самы нізкі ўзровень злачыннасці ў мінулым годзе за ўсе 30 гадоў суверэнітэту. Гэта абсалютна аб'ектыўная карціна. Такога нізкага ўзроўню злачыннасці не было ніколі". У параўнанні з 2007 годам зарэгістравана ў чатыры разы менш забойстваў, у 20 разоў - разбояў, у 14 разоў - злачынстваў супраць уласнасці (без уліку злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій).
На крымінагенную сітуацыю ў краіне ўплываюць многія фактары, адзначыў генпракурор. Грамадская бяспека складаецца з сукупнасці фактараў: эканамічных, сацыяльных, палітычных, якасці работы праваахоўнікаў. Без нейкага складніка дабіцца выніку тут немагчыма.
Што датычыцца сферы высокіх тэхналогій, Андрэй Швед заўважыў, што па гэтай тэме шмат выступленняў. "Просім, пераконваем: не вядзіцеся на дзеянні махляроў. Але, на жаль, псіхалогія чалавека так арганізавана, што ён схільны верыць, асабліва ў пэўным узросце. Таму ў асноўным пацярпелыя - людзі састарэлага ўзросту, пенсіянеры. Людзі аддаюць грошы альбо свае, альбо ўлазяць у крэдыты", - сказаў ён.-0-