Стужка навiн
25
.04.24
16:27
Грамадства
Пацяпленне чакаецца ў Беларусі з гэтых выхадных
Пасля вельмі дажджлівага і халоднага пачатку рабочага тыдня ў другой палавіне надвор'е вырашыла ўзяць курс на пацяпленне.
16:26
Грамадства
Галоўчанка: нашы войскі не будуць адчуваць дэфіцыту ў рэчах, якія ім патрэбны для абароны дзяржавы
Паводле слоў Рамана Галоўчанкі, усе тыя напрамкі, якія сфарміраваны ў
прынятай сёння Ваеннай дактрыне, будуць у поўнай меры забяспечаны
неабходным узбраеннем.
16:17
Грамадства
Пасол В'етнама аб УНС: Беларусь упэўнена рухаецца наперад у сваім развіцці
Такім меркаваннем з карэспандэнтам БЕЛТА падзяліўся Надзвычайны і
Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам у Рэспубліцы Беларусь
Нгуен Ван Нгы, які ў якасці госця прысутнічаў на пасяджэнні VII
Усебеларускага народнага сходу.
16:00
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь поўная рашучасці процістаяць любому агрэсару і нанесці яму непрымальны ўрон
"Мы і да размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі арыентаваліся на тое, каб
нанесці ім непрымальны ўрон. Каб яны разумелі, што мы можам ударыць
так, што для іх гэта будзе непрымальна", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
15:56
Прэзідэнт
Лукашэнка аб УНС: мы будзем сапраўдным нацыянальным фронтам
Штодзённыя ж пытанні - будаўніцтва дамоў, рамонт дарог, дахаў, агароджаў
і гэтак далей - былі і застануцца ў кампетэнцыі ўсёй вертыкалі органаў
улады, звярнуў увагу Прэзідэнт.
15:47
Прэзідэнт
"Без лішняй лірыкі і эмоцый - факты на стол". Лукашэнка адказаў на ўсе пытанні аб тым, што адбываецца вакол Беларусі
Прэзідэнт Беларусі, старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка, як і абяцаў напярэдадні, падрабязна ахарактарызаваў ваенна-палітычную абстаноўку ва Усходнееўрапейскім рэгіёне.
15:07
Прэзідэнт
Лукашэнка аб выніках пасяджэння VII УНС: у летапіс дзяржаўнага будаўніцтва ўпісана новая старонка
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ўсе ўключаныя ў парадак дня пасяджэння пытанні былі разгледжаны.
14:39
Грамадства
Тэртэль: Беларусь з яе незалежнай знешняй палітыкай з'яўляецца аб'ектам дэструктыўных імкненняў Захаду
З прыняццем гэтых важных дакументаў інстытуты ўлады, уключаючы
прадстаўнікоў на месцах, атрымліваюць дакладныя арыенціры для
выбудоўвання работы ў складанай абстаноўцы, што сфарміравалася з-за перш
за ўсё знешніх фактараў.
14:36
Прэзідэнт
Лукашэнка лічыць памылковым вывад стратэгічнай ядзернай зброі з Беларусі пасля распаду СССР
"Мне давялося падпісваць гэты дакумент. Але калі б мне давялося прымаць тады рашэнне, мы ніколі не вывелі б стратэгічную ядзерную зброю з тэрыторыі Беларусі. Гэта быў магутнейшы арсенал. Нам не трэба было б ніякай іншай сучаснай зброі. Але гэта было вырашана да мяне па запатрабаванні амерыканцаў", - сказаў Прэзідэнт.
14:33
Грамадства
Тэртэль: перакрыта больш за 40 каналаў перакідкі зброі і ўзрыўчаткі з Украіны ў Беларусь
Гаворачы аб сітуацыі, якая складваецца на граніцы з Украінай, кіраўнік КДБ назваў яе гарачай кропкай.
14:24
Прэзідэнт
Лукашэнка: атрымалі незалежнасць - яе трэба ўсяляк зберагчы, пажадана без вайны
"Мы не хочам ні з кім ваяваць. І я ўпэўнены, не будзем ваяваць. Яны (праціўнікі. - Заўвага БЕЛТА) разумеюць, што мы можам сур'ёзна адказаць. А гэта адначасовая гібель мільёнаў людзей. Гэта новая вайна. Калі што, мы станем усе Брэсцкай крэпасцю, але абаронім сваю зямлю", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
14:16
Грамадства
Хрэнін пра Ваенную дактрыну: закрыты белыя плямы ў пытаннях прымянення ваеннай сілы ў мірны час
У дакуменце раскрыты змест ваеннай палітыкі. Падкрэсліваецца, што
Беларусь - міралюбная краіна, якая нікому не пагражае, а спробы ўмяшання
ва ўнутраныя справы дзяржавы, а тым больш пагроза прымянення ваеннай
сілы або агрэсія будуць спыняцца з выкарыстаннем усяго існуючага
патэнцыялу.
14:14
Прэзідэнт
Лукашэнка: з кожнага паляка, уключаючы дзяцей, улады ўтрымаюць да $4 тыс. на мілітарызацыю
"Агульны аб'ём фінансавання праграм тэхнічнай мадэрнізацыі польскай
арміі да 2035 года прадугледжаны ў памеры 133 мільярды долараў. Ці
ведаюць палякі, што з кожнага члена сям'і, уключаючы дзяцей, утрымаюць
да 4 тысяч долараў?" - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
14:11
Прэзідэнт
Лукашэнка папярэдзіў збеглых, якія збіраюцца нападаць на Беларусь: вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам
Прэзідэнт Беларусі, старшыня УНС Аляксандр Лукашэнка на пасяджэнні VII Усебеларускага народнага сходу 25 красавіка папярэдзіў усіх збеглых, якія выношваюць планы супраць Беларусі, аб магчымых наступствах іх дзеянняў.