Стужка навiн
14
.11.25
13:29
Эканоміка
Будаўніцтва жылля і дарог, прамкааперацыя. Беларусь і Ліпецкая вобласць намецілі вялікі пласт супрацоўніцтва
"Ліпецкая вобласць асобая для нас, і губернатар даволі часты госць у
нашай краіне: была адпаведная сустрэча з кіраўніком дзяржавы, былі
вызначаны прыярытэты ў супрацоўніцтве. Сёння мой візіт мае таксама
прадметны характар. Мы з губернатарам дамовіліся сфарміраваць дарожную
карту з тым, каб за кожным пытаннем супрацоўніцтва быў вызначаны
канкрэтны выканаўца", - сказаў Аляксандр Рагожнік.
13:15
Прэзідэнт
Ці будзе ў Беларусі другая АЭС? Пытанне вырашана на нарадзе ў Прэзідэнта
Прэзідэнт адзначыў, што ўраду было даручана прапрацаваць пытанне аб будаўніцтве другой АЭС або як мінімум дадатковага трэцяга энергаблока на дзеючай станцыі. У сувязі з гэтым ён прапанаваў абмеркаваць істотныя асаблівасці, перавагі і недахопы гэтых варыянтаў.
13:06
Грамадства
У Беларусі 15 лістапада прагназуюцца дажджы, магчымы мокры снег
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да плюс 5 градусаў,
па поўдні - да плюс 8 градусаў. Вечарам па паўночнай палавіне чакаецца
паніжэнне тэмпературы паветра да 1-4 градусаў са знакам мінус.
12:50
Грамадства
Рахмон лічыць важным задзейнічаць патэнцыял МПА ў развіцці супрацоўніцтва краін СНД
"Міжпарламенцкая асамблея з'яўляецца запатрабаванай пляцоўкай
Садружнасці для ўсебаковага, канструктыўнага дыялогу паміж
дзяржавамі-ўдзельніцамі", - сказаў Эмамалі Рахмон.
12:38
Прэзідэнт
Лукашэнка паабяцаў вучоным "неймаверныя грошы". Расказваем, за што
Прэзідэнт Беларусі абяцае беларускім вучоным "неймаверныя грошы", калі яны распрацуюць прымальны варыянт айчынных батарэй для электратранспарту. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб выніках работы БелАЭС, павелічэнні электраспажывання і прапановах аб будаўніцтве новых атамных магутнасцей.
12:27
Прэзідэнт
Лукашэнка пра развіццё майнінгу: крыптавалюта - адзін з варыянтаў адыходу ад доларавай залежнасці
Прэзідэнт папрасіў далажыць аб прынятых мерах па павелічэнні электраспажывання, іх выніках і прапановах па далейшым развіцці электраэнергетыкі і звязаных з ёй галін.
12:18
Эканоміка
Нацбанк: структура рублёвай грашовай масы прадаўжае паляпшацца
Гэтаму садзейнічае рост тэрміновых банкаўскіх дэпазітаў насельніцтва і прадпрыемстваў у нацыянальнай валюце.
12:17
Грамадства
БелАЭС прайшла інспекцыйную праверку перад місіяй МАГАТЭ OSART
Так, 15 спецыялістаў канцэрна "Расэнергаатам" і расійскіх АЭС
(Белаярскай, Калінінскай, Ленінградскай, Новаваронежскай і Смаленскай)
правялі інспекцыю другога энергаблока Беларускай АЭС па стандартах місіі
МАГАТЭ OSART. Праверка стала важным этапам падрыхтоўкі да першай місіі
OSART на станцыі, запланаванай на 2026 год.
12:05
Прэзідэнт
Лукашэнка заявіў аб росце даверу беларусаў да мірнага атама
"Змянілася стаўленне беларусаў да мірнага атама. Паводле даных сацыёлагаў, у пачатку будаўніцтва БелАЭС яго падтрымлівала 60 працэнтаў насельніцтва, а сёння, з улікам работы і іншых станоўчых фактараў, - ужо больш за 80 працэнтаў", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
11:39
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь уваходзіць у тройку краін Еўропы з самай нізкай цаной на электрычнасць
"У нас 100 працэнтаў насельніцтва мае доступ да электраэнергіі. Пры гэтым у рэйтынгу краін Еўропы Беларусь займае 3-е месца, дзе самая нізкая цана на электрычнасць. Паводле даных рэйтынга, апублікаванага ў чэрвені 2025 года, самы нізкі кошт электраэнергіі ў Казахстане, Расіі і Беларусі", - сказаў Прэзідэнт.
11:28
Грамадства
Кіраўнікі парламенцкіх дэлегацый СНД усклалі кветкі да помніка Ісмаілу Самані ў Душанбэ
Помнік заснавальніку першай дзяржавы таджыкаў размешчаны на тэрыторыі
мемарыяльнага комплексу "Нацыянальнае адзінства і адраджэнне
Таджыкістана" на плошчы Дусці (Дружбы) у цэнтры Душанбэ.
11:24
Грамадства
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 17-23 лістапада будуць працаваць у выбарчых акругах
Парламентарыі правядуць асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў
юрыдычных асоб. Інфармацыю аб графіку прыёмаў можна даведацца на
персанальных сайтах дэпутатаў і сайтах раённых выканаўчых камітэтаў.
11:20
Прэзідэнт
Лукашэнка: будаўніцтва АЭС вызначыла далейшае развіццё Беларусі як высокатэхналагічнай дзяржавы
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пяцігодка - гэта дастатковы перыяд, каб падвесці прамежкавыя вынікі: "Мы забяспечылі сябе крыніцай даступнай, экалагічна чыстай энергіі на дзесяцігоддзі наперад, атрымалі эканамічны і экалагічны эфект".
10:46
Эканоміка
У Беларусі намалацілі 10,8 млн тон збожжа з улікам рапсу і кукурузы
"У разрэзе абласцей сабрана: у Мінскай - 2681 тыс. т, Брэсцкай - 2178
тыс. т, Гродзенскай - 2121 тыс. т, Гомельскай - 1385 тыс. т, Магілёўскай
- 1364 тыс. т, Віцебскай - 1071 тыс. т", - расказалі ў прэс-службе.
10:23
Грамадства
Польшча хоча адкрыць два пункты пропуску на граніцы з Беларуссю 17 лістапада
"Плануемыя мерапрыемствы накіраваны на аднаўленне патоку людзей і
тавараў, што з'яўляецца адказам на чаканні грамадства, у прыватнасці
вялікай групы прадпрымальнікаў і перавозчыкаў", - гаворыцца ў
абгрунтаванні праекта.
