Стужка навiн
16
.02.26
13:55
Прэзідэнт
Лукашэнка пра неэфектыўнасць ААН: гэта нікчэмная арганізацыя, але іншай няма
Гаворачы пра дзейнасць Савета міру, кіраўнік дзяржавы пракаменціраваў існуючае меркаванне, што гэта структура нібыта імкнецца замяніць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый. "Адкрыта гавару: калі б знайшлася такая арганізацыя, якая можа замяніць Арганізацыю Аб'яднаных Нацый, я перахрысціўся б, узрадаваўся б", - заўважыў Прэзідэнт.
13:38
Прэзідэнт
"Будзем займаць суверэнную пазіцыю, а не лізаць кагосьці". Лукашэнка пра ўдзел Беларусі ў Савеце міру
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што Беларусь не збіраецца адыходзіць ад раней прынятага рашэння па ўдзеле ў Савеце міру. Разам з тым, з'яўляючыся саюзніцай Расіі, гатова сумесна супрацоўнічаць па гэтай тэматыцы.
13:33
Грамадства
"Прызванне Мама". Прыёмныя сем'і прымуць удзел у рэспубліканскай акцыі, прымеркаванай да Года беларускай жанчыны
Ініцыятыва накіравана на папулярызацыю сацыяльнай ролі сучаснай
беларускай жанчыны - адказнай маці, а таксама на павышэнне статусу
бацькоў-выхавальнікаў дзіцячых дамоў сямейнага тыпу і маці, якія
выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю.
13:30
Эканоміка
Сума здзелак узбекскіх кампаній на БУТБ у 2025 годзе вырасла ў 2,2 раза
"За мінулы год на БУТБ акрэдытаваліся 75 новых кампаній з Узбекістана.
Яшчэ 10 прыйшлі ў гэтым годзе. У выніку цяпер карыстальнікамі беларускай
біржавой платформы з'яўляюцца 262 узбекскія суб'екты гаспадарання", -
расказалі ў прэс-службе.
13:20
Прэзідэнт
"Націснуць, потым адступіць". Лукашэнка заклікаў не "накатваць" на Трампа з-за яго тактыкі
"Моцная краіна, магутная, лідар у свеце. Ну такая тактыка ў яго. І не трэба тут на яго "накатваць", навальвацца і іншае. Я яго тут не абараняю, але гэта сапраўды так", - заявіў беларускі лідар.
13:10
Прэзідэнт
Лукашэнка: ЗША маглі б добра ўкласціся ў Грэнландыю
ЗША маглі б добра ўкласціся ў Грэнландыю, але спосаб вырашэння гэтага пытання выклікае непрыманне ў саміх Штатах. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым.
13:01
У свеце
Вялікабрытанія разглядае магчымасць значнага павелічэння расходаў на абарону
У мінулыя выхадныя на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы Стармер
абазначыў сваю пазіцыю, заявіўшы сусветным лідарам: "Каб процістаяць
больш маштабнай пагрозе, відавочна, што нам давядзецца траціць больш і
хутчэй".
12:57
Эканоміка
Прамкааперацыя, лагістыка: Беларусь і кітайская правінцыя Хэйлунцзян будуць паглыбляць узаемадзеянне
У ходзе візіту кіраўніка дыпламатычнай місіі адбыліся яго перагаворы з
кіраўніцтвам гарадоў Цыцыкар, Цзямусы, Дунін і правінцыі Хэйлунцзян.
Беларуская дэлегацыя наведала вядучыя кампаніі ў сферах машынабудавання,
біятэхналогій, нафтахіміі, аграпрамысловасці, а таксама лагістыкі.
12:54
Прэзідэнт
Лукашэнка: Беларусь мае намер у будучым удзельнічаць у Савеце міру на ўзроўні кіраўніка дзяржавы
"Магчыма, не ў Вашынгтоне. Недзе ў Еўропе або на Блізкім Усходзе, можа, у Ізраілі, бліжэй тут, у Турцыі адбудуцца далейшыя пасяджэнні гэтага Савета. Мы будзем удзельнічаць у ім", - падкрэсліў Прэзідэнт.
12:38
Прэзідэнт
Лукашэнка: Расія і Кітай - гэта жыццёва неабходныя для існавання Беларусі дзяржавы
"Кітайцы і расіяне заўсёды трымалі свае дзверы адчыненымі. Мы што не так зрабілі? Мы што, супраць Амерыкі неяк дзейнічалі? Не. Усё зразумела. Вось наша пазіцыя: Расія і Кітай - гэта жыццёва неабходныя для існавання Беларусі дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.
12:23
Прэзідэнт
Лукашэнка: няма той сілы, якая здольна адарваць Беларусь і Расію адну ад адной
"Сёння агляд атрымаў: у Расіі некаторыя кажуць, што нехта спрабуе адарваць Беларусь ад Расіі. Я не буду нават каменціраваць. Скажу толькі адно: няма той сілы, якая сёння здольна адарваць Беларусь ад Расіі і Расію ад Беларусі. Абставіны так склаліся, што яны нас разам звязалі, напэўна, на доўгія-доўгія дзесяцігоддзі і стагоддзі", - сказаў Прэзідэнт.
12:03
Прэзідэнт
Лукашэнка: пасяджэнне Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пройдзе 26 лютага
Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Сяргеем Глазьевым.
12:02
Грамадства
ДПК: больш за 530 транспартных сродкаў чакаюць уезду ў Еўрасаюз
Па стане на 10.00 16 лютага чарга грузавога транспарту фіксуецца перад
літоўскімі пунктамі пропуску "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") - 180
фур і "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") - 200 аўто.
11:54
Спорт
Беларускія дзюдаісты заваявалі пяць залатых узнагарод турніру ў Тунісе
Да фіналаў у сваіх вагавых катэгорыях дабраліся пяцёра прадстаўнікоў
Беларусі, і кожны з іх выйграў золата. Арцём Коласаў (да 60 кг) адолеў
егіпцяніна Ясіна Сабраха, Аляксандр Сідорык (да 90 кг) перамог
Абдэлазіза Бен Амара з Туніса.
11:52
Палітыка
Рыжанкоў абмеркаваў з кубінскім дыпламатам сітуацыю вакол Кубы
Субяседнікі абмеркавалі сітуацыю вакол Кубы. Кіраўнік беларускага
знешнепалітычнага ведамства выказаў нязменную падтрымку братэрскаму
кубінскаму народу, пацвердзіўшы пазіцыю Мінска аб непрымальнасці
прымянення аднабаковых прымусовых мер.
