Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2016, 19:20

Завершана перадача Саўчанка Кіеву і двух расіян Маскве

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылася перадача Надзеі Саўчанка Кіеву, а Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева Маскве, паведамляюць інфармагенцтвы.

Абмен быў узгоднены "нармандскай чацвёркай" у час апошніх тэлефонных перагавораў.

Прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што асуджаныя ў Кіеве расіяне Аляксандр Аляксандраў і Яўген Ерафееў дастаўлены ў Маскву. Таксама ён паведаміў, што прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб памілаванні былой украінскай ваеннаслужачай Надзеі Саўчанка. На ўкраінскім самалёце Саўчанка была дастаўлена ў Кіеў.

Уладзімір Пуцін выказаў надзею, што такія рашэнні дапамогуць дээскалацыі канфлікту ў Данбасе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі