Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 верасня 2017, 15:53

Ва ўсходняй Швейцарыі сышоў апоўзень

1 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Недалёка ад швейцарскай вёскі Бонда (кантон Граўбюндэн) ва ўсходняй частцы краіны сышоў апоўзень, інфармуе ТАСС са спасылкай на Швейцарскае тэлеграфнае агенцтва.

Другі буйны апоўзень, які прывёў да гразевага патоку, сышоў учора вечарам. Гразевы паток сышоў пасля моцнай навальніцы, якая бушавала на працягу паўгадзіны. Пры гэтым з гары Піц Сенгала сышоў каменяпад. Некаторыя вуліцы Бонда цяпер запоўнены граззю.

Для вызвалення некалькіх чалавек з іх дамоў выкарыстоўваўся верталёт. Усяго ў выратавальнай аперацыі былі задзейнічаны амаль 50 чалавек.

Каб пазбегнуць магчымых ахвяр, праваахоўныя органы вымушаны эвакуіраваць мясцовых жыхароў, а таксама турыстаў, якія пражываюць у бліжэйшых атэлях.

Вёска Бонда аказваецца пад ударам стыхіі ўжо другі раз за апошні час. Так, 23 жніўня ў выніку апоўзня былі эвакуіраваны 32 жыхары, без вестак прапалі восем чалавек, сярод іх грамадзяне Аўстрыі, Германіі і Швейцарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі