Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 мая 2017, 11:12

Урон ад міжнароднай віруснай атакі WannaCry перасягнуў $1 млрд

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урон ад міжнароднай віруснай атакі WannaCry перасягнуў $1 млрд. Аб гэтым паведаміла інфармацыйная служба McClatchy са спасылкай на экспертаў кампаніі па інфармацыйнай бяспецы KnowBe4, перадаюць інфармагенцтвы.

Як высветлілася, у выніку кібератакі, якая пачалася нядаўна, пацярпелі буйныя арганізацыі па ўсім свеце, менш як за тыдзень былі заражаны да 300 тыс. камп'ютараў прыкладна ў 150 краінах. Адзначаецца, што ўрон звязаны са стратай даных, зніжэннем прадукцыйнасці, перабоямі ў рабоце, рэпутацыйнымі стратамі, судовымі экспертызамі і шэрагам іншых фактараў.

Пры гэтым амерыканскія спецыялісты не выключаюць правядзення ў будучым аналагічных дзеянняў з боку хакераў.

12 мая хакеры з дапамогай віруса WanaCrypt0r 2.0 (ён жа WannaCry) атакавалі камп'ютары па ўсім свеце. Для зняцця блакіроўкі з заражаных камп'ютараў зламыснікі патрабавалі пералічыць $600 у крыптавалюце Bitcoin, пагражаючы ў адваротным выпадку поўнасцю знішчыць інфармацыю з жорсткага дыска заражанага камп'ютара. Найбольшая колькасць спроб узлому была зафіксавана ў Расіі. Паводле даных амерыканскіх экспертаў, зламыснікам паступілі ўсяго 302 плацяжы ў памеры прыкладна $116,5 тыс.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі