Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Ураган "Ірма" на Кубе прывёў да гібелі 10 чалавек

У свеце 11.09.2017 | 17:53

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзесяць чалавек загінулі на Кубе ў выніку ўрагану "Ірма", які абрушыўся на краіну ў канцы мінулага тыдня. Аб гэтым паведаміў сёння Галоўны штаб грамадзянскай абароны Кубы, паведамляе ТАСС.

"Пасля праходжання разбуральнага ўрагану "Ірма" па тэрыторыі Кубы да цяперашняга часу паступіла інфармацыя аб гібелі дзесяці чалавек у Гаване і правінцыях Матансас, Камагуэй і Сьега-дэ-Авіла", - адзначаецца ў паведамленні ведамства.

Большасць людзей загінулі ў выніку абрушэння будынкаў, у якіх яны знаходзіліся ў час урагану.

8 верасня ўраган "Ірма", узмацніўшыся да максімальнай, пятай, катэгорыі па шкале Сафіра-Сімпсана, дасягнуў тэрыторыі Кубы ў раёне вострава Каё-Рамана на поўначы цэнтральнай правінцыі Гуантанама. Паводле слоў метэаролагаў, ураган падобнай сілы ўпершыню абрынуўся на востраў з 1932 года. На наступны дзень "Ірма", аслабеўшы да трэцяй катэгорыі, пранеслася па паўночным узбярэжжы Кубы.

Перад прыходам на Кубу ўраган бушаваў некалькі дзён у рэгіёне Карыбскага басейна, наносячы вялікую шкоду Пуэрта-Рыка, а таксама астравам, якія знаходзяцца ў валоданні Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Францыі. У выніку праходжання "Ірмы" на Карыбах загінулі ў агульнай колькасці 38 чалавек.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі У свеце
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск