Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лістапада 2017, 17:01

У Кіеве маршрутка наехала на людзей каля прыпынку, ёсць загінулыя

4 лістапада, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. У Кіеве маршрутка наехала на людзей каля прыпынку, два чалавекі загінулі. Аб гэтым паведамляе аддзел камунікацыі паліцыі Кіева.

ДТЗ здарылася на вуліцы Герояў Дняпра. "Пад колы маршрутнага таксі трапіла жанчына і мужчына 1952 і 1953 гадоў нараджэння. Высветлілася, што гэта муж і жонка, мясцовыя жыхары. У выніку наезду жанчына загінула на месцы здарэння, а мужчына памёр у машыне хуткай дапамогі па дарозе ў бальніцу", - гаворыцца ў паведамленні.

На месцы працуюць патрульныя паліцэйскія. Для ўстанаўлення ўсіх абставін ДТЗ выехала спецыялізаваная група следчага ўпраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі