Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лютага 2017, 10:04

У Аўстраліі лёгкаматорны самалёт упаў на гандлёвы цэнтр

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лёгкаматорны самалёт пацярпеў катастрофу ў прыгарадзе Мельбурна, паведамляюць інфармагенцтвы.

Самалёт упаў на будынак гандлёвага цэнтра, непадалёку ад аэрапорта Эсендан у прыгарадзе Мельбурна.

Самалёт пратараніў дах гандлёвага цэнтра, які быў яшчэ закрыты. Узнік пажар, з якім уступілі ў барацьбу пажарныя.

На борце знаходзіліся пяць чалавек, усе яны загінулі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі