Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 студзеня 2018, 12:59

У Астане аб'явілі НС прыроднага характару

11 студзеня, Астана /БЕЛТА - КАЗІНФАРМ/. Акімат Астаны аб'явіў надзвычайную сітуацыю (НС) прыроднага характару ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор'я, перадае МІА "Казінфарм" са спасылкай на акіма Астаны Асета Ісекешава.

"Рэкамендуем кіраўнікам дзяржаўных органаў, адукацыйных устаноў, аб'ектаў прадпрымальніцтва (рынкі, ГЗЦ), будаўніцтва і іншых прыпыніць дзейнасць, за выключэннем арганізацый жыццезабеспячэння горада: пажарная служба, паліцыя, службы дэпартамента надзвычайных сітуацый, хуткая медыцынская дапамога, медыцынскія ўстановы, камунальныя службы", - напісаў ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Як паведамлялася, з-за непагоды са снегам і шквальным ветрам закрыты міжнародны аэрапорт Нурсултан Назарбаеў Астаны, адменены заняткі ў школах, а таксама для студэнтаў 1-2-х курсаў каледжаў Астаны, прыпынены рух прыгарадных аўтобусаў, жыхарам і гасцям сталіцы рэкамендавана без крайняй неабходнасці не выходзіць на вуліцу.-0-

Фота КАЗІНФАРМ

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі