Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 ліпеня 2016, 09:44

Славакія ўзначаліла Савет Еўрасаюза

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшынства ў Савеце Еўрапейскага саюза з 1 ліпеня на паўгода па прынцыпе шасцімесячнай ратацыі перайшло ад Нідэрландаў да Славакіі, паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы.

Славакія, якая далучылася да ЕС у 2004 годзе, гэтыя функцыі выконвае ўпершыню. Краіна будзе старшынстваваць да 31 снежня 2016 года.

Чакаецца, што адным з важнейшых пытанняў, над якім Славакія будзе працаваць, стане ўмацаванне адзінства ЕС. Менавіта ў ходзе славацкага старшынства ў Савеце ЕС павінны быць пачаты перагаворы аб выхадзе Вялікабрытаніі з інтэграцыйнага аб'яднання. У цэнтры ўвагі таксама будуць праблемы міграцыі, паляпшэнне эканамічнай сітуацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі