Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 сакавіка 2017, 12:28

Рэферэндум аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта Малдовы пройдзе 24 верасня

29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон падпісаў указ аб правядзенні ў краіне кансультатыўнага рэферэндуму па пытанні пашырэння паўнамоцтваў кіраўніка дзяржавы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Назначаны рэферэндум на 24 верасня 2017 года. Выказваць сваё меркаванне грамадзянам краіны трэба будзе па некалькіх пытаннях, сярод якіх пашырэнне паўнамоцтваў прэзідэнта, датэрміновыя выбары ў парламент, скарачэнне колькасці дэпутатаў, выкладанне гісторыі Малдовы ў школах.

Ігар Дадон уступіў на пасаду прэзідэнта Малдовы 23 снежня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі