Сцяг Пятніца, 3 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
05 красавіка 2017, 14:09

Пуцін назваў галоўныя пагрозы бяспекі ў краінах СНД

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узрыў у метро Санкт-Пецярбурга пацвярджае, што тэрарыстычная сітуацыя не паляпшаецца, усе краіны СНД з'яўляюцца патэнцыяльнымі аб'ектамі тэрарыстычных атак. Аб гэтым заявіў сёння прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўнікамі дэлегацый ХIV пасяджэння Нарады кіраўнікоў органаў бяспекі і разведвальных службаў дзяржаў - удзельніц СНД, перадае ТАСС.

"Мы бачым, што сітуацыя, на жаль, не паляпшаецца. І самае лепшае пацвярджэнне таго - нядаўнія трагічныя падзеі ў Санкт-Пецярбургу. У выніку тэрарыстычнага акта загінулі людзі, шмат пацярпелых", - сказаў расійскі лідар.

"Мы ведаем, што кожная з нашых краін, практычна кожная, з'яўляецца магчымым, патэнцыяльным аб'ектам тэрарыстычных атак. Шмат і іншых пагроз для нашых краін", - дадаў ён.

Акрамя тэрарызму, паводле слоў Уладзіміра Пуціна, галоўнымі пагрозамі бяспекі ў краінах СНД з'яўляюцца арганізаваная злачыннасць, наркатрафік, а таксама карупцыя і ўздзеянне знешніх сіл на ўнутрыпалітычную сітуацыю.

"Шмат і іншых пагроз для нашых краін. Гэта і арганізаваная злачыннасць, і наркатрафік. Гэта, дарэчы кажучы, і карупцыя, гэта і ўздзеянне знешніх сіл, якія, так ці інакш, спрабуюць паўплываць на развіццё ўнутрыпалітычных сітуацый у нашых краінах", - сказаў Уладзімір Пуцін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі