11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтральнай частцы Швейцарыі сутыкнуліся два паязды. Розныя раненні і цялесныя пашкоджанні атрымалі амаль 30 чалавек, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на мясцовую паліцыю.
Вядома, што паязды сутыкнуліся ў Андэрмаце, горным мястэчку ў кантоне Уры.
На месцы ЧП працуе паліцыя, пацярпелым аказваецца неабходная медыцынская дапамога. Іншыя падрабязнасці здарэння не паведамляюцца.-0-