Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 студзеня 2016, 14:27

Мігрантаў-злачынцаў будуць высылаць з Германіі

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Савет міністраў Германіі напярэдадні адобрыў законапраект, што дазваляе высылаць з краіны мігрантаў, якія ўчынілі злачынствы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Высылка іншаземнага грамадзяніна будзе дапушчальнай у тым выпадку, калі ў адносінах да яго ўступіў у сілу прыгавор за злачынства, накіраванае супраць жыцця, фізічнай недатыкальнасці, сексуальнага самавызначэння або ўласнасці, а таксама за супраціўленне праваахоўным органам. Пры гэтым не мае ніякага значэння, ці заменены вынесены прыгавор на ўмоўны.

Акрамя таго, прэтэндэнту на прыстанішча будзе адмоўлена ў статусе бежанца, калі ён за ўчыненне вышэйназваных злачынстваў будзе прыгавораны да турэмнага пакарання на тэрмін не меншы за адзін год. Раней гэта правіла прымянялася ў адносінах да іншаземных грамадзян, асуджаных на тры гады пазбаўлення волі.

Гэта ініцыятыва была ўзгоднена групай кансерватараў і сацыял-дэмакратаў пасля таго, як стала вядома, што сярод тых, хто напаў на жанчын у Кёльне, было шмат мігрантаў.

Міністр юстыцыі ФРГ Хайка Мас заклікаў прыцягваць замежных злачынцаў да адказнасці, адзначыўшы, што гэта будзе на карысць і самім бежанцам. "Бежанцы не заслужылі таго, каб іх блыталі са злачынцамі", - растлумачыў міністр.

Адобраны ўрадам законапраект павінны будуць разгледзець бундэстаг і бундэсрат.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі