Валянцін Сукала. Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Старшыня Вярхоўнага Суда Беларусі Валянцін Сукала ў якасці наглядальніка прыме ўдзел у XIX Нарадзе старшынь Вярхоўных Судоў дзяржаў - членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая адбудзецца 22-24 мая ў Ташкенце (Узбекістан), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ВС.
Плануецца абмеркаваць пытанні, звязаныя з разглядам у дзяржавах - удзельніцах ШАС крымінальных спраў аб транснацыянальным гандлі людзьмі, прыняццем мер па шырокім выкарыстанні інстытута медыяцыі ў сферы грамадзянскага судаводства, абаронай правоў уласнасці і забеспячэннем недатыкальнасці прыватнай уласнасці з дапамогай правасуддзя, фарміраваннем і перспектывай развіцця адміністрацыйнага правасуддзя, перспектывай лічбавізацыі правасуддзя з прымяненнем новых тэхналогій у судовых працэсах.
У мерапрыемствах чакаецца ўдзел старшынь вышэйшых судовых інстанцый Індыіі, Ірана, Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Манголіі, Пакістана, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана.
У Вярхоўным Судзе адзначылі, што ўдзел у нарадзе будзе садзейнічаць распаўсюджванню аб'ектыўнай інфармацыі аб судовай сістэме Беларусі, дасць магчымасць азнаёміцца са станам і перспектывамі развіцця судовых сістэм дзяржаў - членаў ШАС і дзяржаў - наглядальніц пры ШАС, абмяняцца вопытам у вырашэнні актуальных прававых пытанняў, умацаваць прафесійныя сувязі і пашырыць узаемадзеянне з прадстаўнікамі вышэйшых судовых органаў запрошаных дзяржаў.
Для паглыблення і пашырэння ўзаемадзеяння паміж судовымі сістэмамі Беларусі і Узбекістана плануецца падпісанне мемарандума аб узаемаразуменні і супрацоўніцтве паміж Вярхоўнымі Судамі дзвюх краін.
З 2006 года праведзена 18 нарад старшынь Вярхоўных Судоў дзяржаў - членаў ШАС. Стварэнне ў 2006 годзе інстытута ўзаемадзеяння старшынь Вярхоўных Судоў дзяржаў - членаў ШАС стала важным крокам для практычнай рэалізацыі пастаўленых у Хартыі ШАС задач.-0-