Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 21 па 23 мая пад кіраўніцтвам намесніка міністра абароны па тыле - начальніка тылу Узброеных Сіл Беларусі генерал-маёра Андрэя Бурдыкі з органамі ваеннага кіравання і воінскімі часцямі тылавога забеспячэння пройдзе камандна-штабное вучэнне, у якім прымуць удзел больш за 100 ваеннаабавязаных, прызваных з запасу. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У ходзе вучэння будуць адпрацаваны пытанні кіравання тылавым забеспячэннем войскаў і разгрупавання запасаў матэрыяльных сродкаў, а таксама выкананы мерапрыемствы па павышэнні жывучасці аб'ектаў воінскіх часцей і арганізацый тылу.-0-