15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння адбылося ўрачыстае адкрыццё аўтамабільнай часткі Крымскага моста праз Керчанскі праліў. Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы.
У цырымоніі адкрыцця прыняў удзел прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Як паведамляе ТАСС, Пуцін праехаў за рулём КамАЗа па Крымскім мосце на чале калоны будаўнічай тэхнікі.
У складзе калоны было каля 35 машын, сярод якіх самазвалы, аўтакраны, цэментавозы, цыстэрны і іншая тэхніка, якая выкарыстоўвалася пры будаўніцтве моста.
Аўтамабільны рух па мосце пачнецца раніцай 16 мая. З гэтага моманту па мосце змогуць перамяшчацца легкавыя машыны і пасажырскія аўтобусы. У кожны бок будуць працаваць па дзве паласы руху. Дазволеная скорасць руху складзе 90 км/гадз. Будаўніцтва чыгуначнай часткі моста плануецца завяршыць у 2019 годзе.
Мост злучае Крым і Краснадарскі край. Ён будзе самым працяглым у Еўропе (19 км), абышоўшы мост Васка да Гама ў Лісабоне (каля 17,2 км).
Работы па ўзвядзенні моста праз Керчанскі праліў пачаліся ў лютым 2016 года. Канструкцыя трымаецца на 595 апорах.-0-