Сцяг Нядзеля, 8 лютага 2026
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 студзеня 2026, 11:24

Больш за 3,6 тыс. работнікаў ЖКГ расчышчаюць ад снегу вуліцы і дарогі ў Беларусі

Фота з архіва
Фота з архіва
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі больш за 3640 работнікаў камунальных службаў з самай раніцы прыбіраюць снег і наледзь з вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі.

На вуліцах краіны задзейнічана 863 адзінкі спецыяльнай камунальнай тэхнікі, у тым ліку 276 пескараскідальнікаў/солераскідальнікаў, 439 снегаўборачных машын, 148 машын для пагрузкі і вывазу снегу і іншай тэхнікі.

Калі ёсць заўвагі па рабоце камунальных службаў, то можна тэлефанаваць па нумары дыспетчарскай службы 115 альбо па адзіным нумары дарожнай службы 125.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі