Фота з архіва
5 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандбалісты нацыянальнай зборнай Беларусі стартуюць на міжнародным турніры "Кубак дружбы - 2026" у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым матчы на пляцоўцы спарткомплексу "Дынама" беларусы сустрэнуцца з камандай Кітая (пачатак гульні ў 14.00; прамая трансляцыя на тэлеканале "Беларусь 5"), 6 студзеня беларускія гандбалісты згуляюць з другой зборнай Расіі, а ў заключны дзень спаборніцтваў 7 студзеня будуць сапернічаць з галоўнай расійскай камандай.
Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера Юрыя Шаўцова ў складзе беларускай каманды ў расійскай сталіцы згуляюць 19 гандбалістаў:
варатары - Вячаслаў Салдаценка ("Вайводзіна", Нові-Сад, Сербія), Ігар Чэрнікаў ("Бней-Герцлія", Ізраіль), Канстанцін Кавалёў (СКА, Мінск);
палявыя ігракі - Арцём Каралёк ("Кельцэ", Польшча), Андрэй Юрынок, Мікалай Алёхін, Артур Рудзь (усе - "Мяшкоў Брэст"), Станіслаў Садоўскі, Ігар Бяляўскі (абодва - "Заграб", Харватыя), Вячаслаў Бохан, Яўген Нікановіч, Дзмітрый Хмялькоў, Алег Астрашапкін (усе - "Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія), Мацвей Барбашынскі (СКА, Мінск), Мікіта Плюта ("Канстанц", Германія), Юліян Гірык (ЦСКА, Масква, Расія), Павел Дуда ("Машэка", Магілёў), Уладзіслаў Кулеш ("Мельзунген", Германія), Кірыл Самойла ("Вісла", Плоцк, Польшча).
У канцы 2025 года беларускія гандбалісты паспяхова правялі два выязныя кантрольныя паядынкі з камандай Катара. У першым матчы ў горадзе Доха беларусы выйгралі з розніцай у пяць мячоў - 26:21, а затым адолелі гаспадароў пляцоўкі з мінімальнай перавагай - 18:17.-0-