Фота з архіва
4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якім быў 2025 год для супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі, у эфіры тэлеканала СТБ расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Віктар Ротчанкаў, паведамляе БЕЛТА.
Як адзначыў Віктар Ротчанкаў, за суткі 1 студзеня супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі 50 вадзіцеляў, якія кіравалі транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення. Як падкрэсліў ён, гэта вялікая колькасць, якая прадаўжае выклікаць непакой. "50 вадзіцеляў затрымана. Зразумела, што гэта, напэўна, не ўсе. Але любая бяда магла здарыцца з любым з гэтых вадзіцеляў, якіх супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі і прыцягнулі да адказнасці", - сказаў ён.
Яшчэ адна праблема, з якой сутыкаюцца супрацоўнікі ДАІ ў сваёй рабоце, - вадзіцелі ў стане наркатычнага ап'янення. Спецыфіка выяўлення такіх вадзіцеляў, адзначае Віктар Ротчанкаў, крыху больш складаная. Аднак ёсць шэраг асаблівасцей, якія заўважаюць супрацоўнікі ДАІ пры размове з такімі вадзіцелямі.
Як расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС, у 2025 годзе было выяўлена больш як 11,8 тыс. вадзіцеляў у стане ап'янення. І гэта лічба большая, чым у 2024 годзе. Пры гэтым, адзначыў Віктар Ротчанкаў, ДТЗ з удзелам такіх вадзіцеляў было менш. І адна з важных мэт - яшчэ больш скараціць іх колькасць.
Пры гэтым, калі ўзяць праблему п'янства за рулём у разрэзе 20 гадоў, то, як падкрэсліў начальнік галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС, адбылося значнае зніжэнне. Аднак лічба амаль 11,8 тыс. вадзіцеляў у стане ап'янення застаецца вялікай.
У Беларусі, паводле папярэдніх даных, у 2025 годзе на 6 працэнтаў знізілася агульная колькасць аварый, на 9 працэнтаў знізілася колькасць ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі. "На 17 чалавек менш загінула ў дарожных аварыях. Калі ў 2024 годзе колькасць загінулых грамадзян, удзельнікаў дарожнага руху, была 434 чалавекі, то ў 2025 - 417", - расказаў ён.
Аднак у гэтых лічбах тояцца і негатыўныя тэндэнцыі. "Узрасла колькасць загінулых асоб, якія кіравалі матацыкламі. Іх колькасць расце, і матацыклаў у тым ліку. Хачу прывесці такую статыстыку, што ў 2025 годзе матацыклаў зарэгістравана на 15 тыс. больш", - расказаў ён і падкрэсліў неабходнасць мяняць і ўдасканальваць формы работы і кантролю за такімі ўдзельнікамі дарожнага руху.
Дзяржаўтаінспекцыя ўжо выйшла з ініцыятывай павялічыць колькасць гадзін практыкі пры падрыхтоўцы, якія атрымлівалі вадзіцелі матацыклаў у аўташколах. Акрамя таго, патрабуе павышанай увагі і кантроль за самімі аўташколамі: як праводзіцца падрыхтоўка, якім персаналам. "У комплексе ўсе гэтыя пытанні і праблемы абмяркоўваюцца ўжо. І хутка чакаем змянення нарматыўна-прававых актаў", - адзначыў Віктар Ротчанкаў.
За 2025 год у Беларусі павялічылася колькасць транспарту на 128 тыс. адзінак. А ўся лічба перавысіла ўжо 4,5 млн - столькі транспартных сродкаў стаіць на ўліку ў Беларусі.
Рост, лічыць Віктар Ротчанкаў, часткова звязаны і з тым, што ў 2025 годзе свае першыя пасведчанні атрымалі 74 тыс. вадзіцеляў. Акрамя таго, расце дабрабыт людзей і ў сем'ях павялічваецца колькасць транспартных сродкаў.-0-