Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 чэрвеня 2017, 09:40

Колькасць ахвяр пры ўзгаранні бензавоза ў Пакістане павялічылася да 152 чалавек

26 чэрвея, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць ахвяр пры ўзгаранні бензавоза, што перавярнуўся, у Пакістане павялічылася да 152 чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Больш за 110 чалавек з рознымі траўмамі шпіталізаваны.

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з ахвярамі аварыі з бензавозам у Пакістане
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы ў гэты цяжкі час смуткуюць разам з сем'ямі ахвяр страшнай катастрофы, і пажадаў параненым хутчэйшага выздараўлення.

Пажар здарыўся ў правінцыі Пенджаб раніцай 25 чэрвеня. Тут перавярнуўся бензавоз, гаручае выцекла на зямлю. Яго мелі намер сабраць мясцовыя жыхары, сярод якіх былі тыя, хто курыў. Гэта магло справакаваць пажар, што ахапіў дзясяткі аўтамабіляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі