Сцяг Панядзелак, 6 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Прэзідэнт
26 чэрвеня 2017, 18:56

Лукашэнка накіраваў спачуванне ў сувязі з ахвярамі аварыі з бензавозам у Пакістане

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну і прэм'ер-міністру гэтай краіны Навазу Шарыфу, родным і блізкім загінулых у выніку пажару, выкліканага аўтамабільнай аварыяй у правінцыі Пенджаб. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"З глыбокім болем у сэрцы даведаўся пра трагедыю ў горадзе Бахавалпур, якая ўзрушыла Пакістан, - маштабны пажар у выніку аўтамабільнай аварыі. На вялікі жаль, у наш цяжкі час ніхто не застрахаваны ад няшчасных выпадкаў, якія забіраюць жыцці людзей. Трагедыя ўдвайне цяжэйшая, паколькі здарылася напярэдадні светлага свята, якім завяршаецца месяц Рамадан", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы ў гэты цяжкі час смуткуюць разам з сем'ямі ахвяр страшнай катастрофы, і пажадаў параненым хутчэйшага выздараўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі