Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 верасня 2017, 13:01

Амаль 20 чалавек пацярпелі пры ўзрыве ў метро Лондана

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амаль 20 чалавек пацярпелі пры ўзрыве на станцыі метро Лондана "Парсанс грын", паведамляе LBC са спасылкай на інфармацыю відавочцаў здарэння.

На месцы ЧП працуюць урачы. Вядома, што некалькі чалавек атрымалі апёкі. Таксама пасля ўзрыву пачалася паніка. Медыкі гавораць, што некаторыя пацярпелыя ў цісканіне былі паранены.

У Twitter пажарнай службы Лондана гаворыцца, што шэсць пажарных машын і каля 50 пажарных прыбылі да месца ўзрыву на станцыі "Парсанс грын". Акрамя таго, на месца здарэння прыбылі карэты хуткай дапамогі і прадстаўнікі паліцыі.

Паведамляецца, што крыніца ўзрыву знаходзілася каля выхада з вагона метро.-0-

Амаль 20 чалавек пацярпелі пры ўзрыве ў метро ЛонданаАмаль 20 чалавек пацярпелі пры ўзрыве ў метро Лондана
На месцы ЧП працуюць урачы. Вядома, што некалькі чалавек атрымалі апёкі. Таксама пасля ўзрыву пачалася паніка. Медыкі гавораць, што некаторыя пацярпелыя ў цісканіне былі паранены.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі