11 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборная Францыі перамагла Бельгію з лікам 1:0 і стала першым фіналістам чэмпіянату свету па футболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Перад матчам у Санкт-Пецярбургу спецыялісты аддавалі невялікую перавагу падапечным галоўнага трэнера Дзідзье Дэмаша. Французы пастараліся да мінімуму звесці магчымасць бельгійцаў небяспечна атакаваць у такім жа стылі, як яны гэта рабілі ў матчах з Японіяй і Бразіліяй.
У першым тайме французскія футбалісты часцей кантралявалі мяч і не выкарысталі некалькі небяспечных момантаў. Пасля перапынку ім удалося разыграць вуглавы ўдар, які дакладным ударам галавой на 51-й мінуце завяршыў Самюэль Юмтыці - 1:0. Зборная Бельгіі ніяк не магла разгарнуць сваё нападзенне, толькі ў канцы другога тайма, стварыўшы некалькі небяспечных момантаў на штрафной плошчы сапернікаў.
Сапернік зборнай Францыі па фінале чэмпіянату свету вызначыцца ў сустрэчы каманд Англіі і Харватыі. Матч адбудзецца 11 ліпеня ў 21.00 на маскоўскім стадыёне "Лужнікі".-0-