Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 лютага 2017, 12:53

Зборная Беларусі займае 72-е месца ў лютаўскім рэйтынгу ФІФА

9 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбольная зборная Беларусі ўзнялася на два радкі ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) і займае цяпер 72-е месца, маючы 470 балаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Свой апошні матч беларускія футбалісты правялі яшчэ 13 лістапада ў Сафіі супраць зборнай Балгарыі (0:1) у кваліфікацыйнай групе А чэмпіянату свету 2018 года. Старт адборачнай кампаніі сусветнага першынства каманда праваліла, набраўшы ў чатырох праведзеных сустрэчах усяго 2 ачкі з 12 магчымых. У сувязі з гэтым у пачатку снежня 2016 года быў скасаваны кантракт з галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам. Цяпер вядзецца пошук яго пераемніка. Наступны адборачны матч сусветнага першынства - 2018 зборная Беларусі правядзе 25 сакавіка ў Стакгольме з камандай Швецыі, якая займае 44-ю пазіцыю ў рэйтынгу ФІФА. Астатнія сапернікі беларусаў у групе А знаходзяцца на такіх месцах: Францыя - 6, Нідэрладны - 21, Балгарыя - 71, Люксембург - 134.

Першая дзясятка лютаўскага рэйтынга ФІФА:

1. Аргенціна - 1635 ачкоў,

2. Бразілія - 1529,

3. Германія - 1433,

4. Чылі - 1386,

5. Бельгія - 1371,

6. Францыя - 1313,

7. Калумбія - 1304,

8. Партугалія - 1240,

9. Уругвай - 1195,

10. Іспанія - 1168.

Са зборных краін былога СССР вышэй за ўсіх знаходзіцца Украіна, у якой 30-е месца. Астатнія постсавецкія зборныя займаюць наступныя пазіцыі: 61 - Расія, 63 - Узбекістан, 82 - Арменія, 89 - Азербайджан, 96 - Казахстан, 109 - Літва, 113 - Латвія, 119 - Эстонія, 124 - Кыргызстан, 125 - Грузія, 133 - Таджыкістан, 144 - Туркменістан, 163 - Малдова.

Наступны рэйтынг-ліст будзе апублікаваны 9 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі