Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2016, 16:00

Тры беларускі выйшлі ў фінал чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тры беларускія спартсменкі прабіліся ў лік удзельніц фіналу чэмпіянату свету па сучасным пяцібор'і, які праходзіць у Маскве, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

За ўзнагароды сусветнага першынства ў ліку 36 фіналістак будуць змагацца беларускі Настасся Пракапенка, Ірына Прасянцова і Таццяна Елізарава.

Усяго 3 ачкі не хапіла для таго, каб трапіць у фінал, яшчэ адной беларусцы Кацярыне Арол. Раней яна ў пары з Ірынай Прасянцовай заваявала бронзу ў жаночай эстафеце.

Фінальны турнір жанчыны правядуць 27 мая, а сёння кваліфікацыйныя спаборніцтвы пройдуць у мужчын. За выхад у фінал паспрачаюцца чатыры беларускія пяціборцы Мікалай Гаяноўскі, Кірыл Касьянік, Ілья Палазкоў і Павел Ціханаў. Вырашальны этап мужчынскага турніру пройдзе 28 мая.

Маскоўскі чэмпіянат свету завершыцца 29 мая змешанай эстафетай.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі